У Гродне на ўездах і ў месцах, дзе могуць сабрацца 100 і больш чалавек, усталююць сістэмы відэаназірання. Камеры з’явяцца па 34 адрасах. Па кожным з’явіцца ад адной да чатырох камер.
Відэакамеры будуць на 2,0 Мп, антывандальныя і ўсепагодныя. У камплекце з імі ідзе сервернае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне. Выканаўца павінен займацца рамонтам камер і абслугоўваць праграмны прадукт. Запісы будуць захоўвацца 30 працоўных дзён.
Дзе з’явяцца камеры:
- вул. В. Траецкая 21,
- вул. В. Траецкая 40,
- вул. В. Траецкая 50,
- вул. Д. Гарадзенскага 2,
- вул. Д. Гарадзенскага 2/1,
- вул. Замкавая 15,
- вул. Маставая 33,
- вул. Кастрычніцкая 3,
- вул. Савецкая 1,
- вул. Савецкая 7,
- вул. Савецкая 14,
- вул. Ст. Баторыя 10,
- вул. Савецкая 5,
- вул. Маставая, 29,
- вул. Замкавая, 12а,
- вул. Савецкая, 15а,
- вул. Найдуса, 4,
- вул. П. Камуны, 12,
- вул. П. Камуны, 16,
- вул. П. Камуны, 20,
- вул. Сацыялістычная, 51а,
- вул. Свярдлова, 19,
- вул. Свярдлова, 17,
- вул. Маладзёжная, 5,
- вул. Сацыялістычная, 45,
- вул. Сацыялістычная, 52,
- вул. Сацыялістычная, 23,
- вул. Сацыялістычная, 28,
- вул. Сацыялістычная, 24,
- вул. К. Маркса, 13,
- вул. Кірава, 12,
- вул. Сацыялістычная, 36,
- вул. Карбышава, 1/1,
- вул. Карбышава, 1 1.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. На гэта плануюць выдаткаваць 21 126 рублёў. Сістэмы будуць падтрымліваць c 22 студзеня па 31 снежня 2024 года.
Ці адбылася закупка, будзе вядома 9 студзеня.
Чытайце таксама: У Гродне ўсталявалі 3 000 камер. Як расла іх колькасць і навошта столькі