Крыптавалюта. Фота з адкрытых крыніц
Як мінімум 244 432 рублёў (больш за $ 76 000) за 2023 год канфіскавалі ў гродзенцаў, якія зараблялі на крыптавалюце. У іх канфіскоўвалі розныя сумы: як 1000, так і 80 000 рублёў. Акрамя гэтага, яны павінны былі заплаціць штрафы. Аўтар Hrodna.life прааналізаваў матэрыялы ў банку судовых рашэнняў.
Людзей судзілі за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць паводле арт. 3 арт. 13.3 КаАП. Справы паступалі з інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Гродзенскай вобласці. Паводле версіі суда, гродзенцы дзейнічалі ў парушэнне патрабаванняў дэкрэта № 8 2017 года «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Гэта значыць, выкарыстоўвалі крыптабіржы, якія не працавалі ў Беларусі. Адна з такіх крыптабірж — «BYBIT».
Як правіла, гродзенцы настойвалі, што дзейнічаюць у рамках права, прадастаўленага грамадзянам п.п. 2.2 Дэкрэта № 8 і іх дзейнасць не з’яўляецца прадпрымальніцкай. Некаторыя прызнавалі віну і раскайваліся, некаторыя — не.
Як мінімум восем гродзенцаў за гэта аштрафавалі. Сярод іх — ІП і супрацоўнік ГрДУ ім. Янкі Купалы. Часцей за ўсё давалі штраф у 30 базавых велічынь (1110 рублёў). Як правіла, канфіскоўвалі палову даходу, заробленага на крыптавалюце.
Ёсць і выключэнні. Гродзенец прызнаў віну і паведаміў, што займаўся крыптавалютай праз цяжкае матэрыяльнае становішча і праблемы са здароўем у сям'і. Трое з чатырох яго дзяцей — з інваліднасцю. Малодшаму дзіцяці патрэбна чарговая аперацыя. Сам гродзенец перанёс інсульт галаўнога мозгу і хварэе на цукровы дыябет. У жонкі — амнезія пасля перанесенай клінічнай смерці. Яму далі штраф у 20 базавых велічынь (740 рублёў) з канфіскацыяй 5% прыбытку — 1964 рубля 68 капеек.
Чытайце таксама: Гродзенец зарабіў $ 50 000 на абмене крыптавалюты. Суд палічыў гэта незаконным — і забраў палову
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…