Навіны

«Працуем над 20 заламі». Дырэктар музея расказаў, што будзе ў палацы Баторыя ў Гродне

У 2024 годзе ў Гродне плануюць зацвердзіць праект другой чаргі рэканструкцыі Старога замка ў Гродне і пачаць працу над праектам трэцяй чаргі.

Пра гэта расказаў дырэктар гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка для «Гродзенскай праўды». Зараз ідзе праца над праектамі 20 залаў асноўнага будынка палаца Стэфана Баторыя, дзе раней размяшчаўся музей. Мастакі, рэстаўратары, мэблёўшчыкі, дэкаратары супрацоўнічаюць са спецыялістамі музея, абмяркоўваючы варыянты сцэнарыяў экспазіцый па кожным з покояў палаца.

У будынку збіраюцца ўзнавіць інтэр'ерную частку часоў Баторыя: вялікую залу для прыёмаў, спальню. Некаторыя экспанаты для гэтых пакояў ужо ёсць у музеі.

Гродзенскі музей — адзіны ў Беларусі гісторыка-археалагічны музей, заснаваны на знаходках сваіх уласных археалагічных раскопкаў. У 2023 годзе вакол Старога замка археолагам удалося знайсці каля дзесяці тысяч артэфактаў, расказаў Кітурка. Гэта старажытныя рэшткі драўляных пабудоў, вырабы са скуры, шкла, керамікі, наканечнікі стрэл і іншыя элементы ўзбраення, упрыгожванні, у тым ліку з золата. Раскопкі працягнуць і ў 2024 годзе.

За 2023 год Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей наведалі 250 тысяч наведвальнікаў

Чытайце таксама: А што, калі?.. Уяўляем, што было бы са краінай, калі б Стэфан Баторый пражыў яшчэ 20 гадоў

Што плануюць зрабіць у палацы

На першым паверсе палаца захаваюць і максімальна раскрыюць для экспанавання асновы калон, усталяваных у XVI стагоддзі. Вялікую залу, зараз падзеленую на чатыры часткі, аб’яднаюць, і памяшканню вернуць ранейшы выгляд.

На другім паверсе адновяць высакародны паверх — Piano Nobile — з асноўнымі прадстаўніцкімі і каралеўскімі памяшканнямі. Там будзе каралеўская спальня, кабінет, прыёмная, сталовая. У некаторых месцах захаваліся рэшткі тынкоўкі з фрэскамі. Вялікім першапачаткова аконным праёмам, пазней паменшаным, вернуць першасны выгляд.

Архітэктары вырашылі захаваць асноўныя сляды перабудоў XVII, XVIII і пачатку XX стагоддзя. У гэтым яны прыслухаліся да спецыялістаў, якія заклікалі не знішчаць сведчанні гістарычных пераменаў у замку. Элементы, якія перашкаджаюць успрыманню палаца і не ўяўляюць гістарычнай каштоўнасці, прыбяруць.

Папярэдне, другая чарга рэканструкцыі Старога Замка зойме пяць гадоў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025