Фота: vk.com/sanatorija
Санаторый «Беларусь» у Друскеніках пару тыдняў працуе без кіраўніка, бо галоўнаму ўрачу ўстановы, грамадзяніну Беларусі Іллю Епіфанаву анулявалі від на жыхарства ў Літве. Дэпартамент міграцыі МУС Літвы сцвярджае, што Епіфанаў уяўляе пагрозу бяспецы краіны, піша 15min.lt.
Паводле інфармацыі выдання, начальніка санаторыя не пусцілі ў Літву ў снежні, перад Калядамі.
15min звязаўся з санаторыем, але яго прадстаўнікі адказалі неахвотна.
«Вы ведаеце, у гэты момант яго няма», — сказала сакратарка кіраўніка санаторыя, пачуўшы просьбу журналіста паразмаўляць з Епіфанавым. Паводле яе словаў, галоўны ўрач знаходзіцца ў адпачынку на тэрыторыі Беларусі.
8 кастрычніка 2023 года Епіфанаў у эфіры канала СТБ расказаў, што за апошнія два гады з санаторыя звольнілі каля 200 супрацоўнікаў. «Гэта вельмі значна, балюча», — сказаў ён.
Епіфанаў тлумачыў скарачэнне штата змяншэннем колькасці адпачываючых з Беларусі. Прычына ў тым, што Літва фактычна спыніла выдачу літоўскіх віз пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, піша «Позірк».
Да 2020 года санаторый «Беларусь» у Друскеніках належаў Галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленню справамі прэзідэнта. У 2020 годзе з-за санкцый ЕС у дачыненні да Упраўлення былі заблакаваныя рахункі санаторыя. Працу ўдалося аднавіць толькі пасля таго, як з Упраўлення справамі прэзідэнта сышоў уключаны ў санкцыйны спіс Віктар Шэйман. У 2021 годзе ўрад Беларусі перадаў санаторый Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Чытайце таксама: Дзяўчына хацела адправіць маці ў санаторый — зараз ёй пагражае крымінальная справа
Нядаўна, 15 снежня 2023, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі расказваў, што санаторый у Друскеніках працуе са станоўчым эканамічным вынікам. За год у санаторый накіравалі больш за 840 грамадзян Беларусі. Але трапіць на адпачынак маглі толькі тыя, у каго ёсць шэнгенскія візы. Гарантаваць атрыманне візы кліентам санаторый не мог і ўсё яшчэ не можа.
Санаторый у латвійскай Юрмале па-ранейшаму закрыты. Ён не працуе з красавіка 2022 з-за санкцый. Там захаваны мінімальны штат супрацоўнікаў, якія дбаюць пра захаванне абсталявання.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…