Візавы цэнтр у Гродне. Фота ілюстрацыйнае: Hrodna.life
Падаражэлі самыя распаўсюджаныя паслугі візавых цэнтраў Польшчы і Літвы — запаўненне анкеты, SMS-апавяшчэнне аб гатоўнасці, дастаўка пашпарта кур’ерам.
Новыя кошты ў візавых цэнтрах Польшчы і Літвы такія:
Усе цэны на паслугі можна знайсці па спасылцы.
У пачатку восені 2023 года ў Польшчы здарыўся «візавы скандал», у ходзе якога звольнілі намесніка міністра па справах замежнікаў Пятра Ваўжыка. Яго абвінавацілі ў стварэнні механізму спрошчанага прыцягнення працоўных мігрантаў з прыкладна 20 краін Блізкага Усходу і Азіі ў колькасці да 400 тысяч чалавек у Польшчу праз сакрэтныя інструкцыі для консульстваў і фірмаў-пасярэднікаў для хуткай выдачы віз людзям. У выніку вырашылі разарваць кантракты з усімі аўтсорсінгавымі кампаніямі, якім даручылі працаваць з візавымі анкетамі з 2011 года. Гаворка перш за ўсё была пра буйную карпарацыю з індыйскімі каранямі VFS Global. На працу візавых цэнтраў у Беларусі - тут яны прадстаўлены менавіта VFS Global — тады сітуацыя не паўплывала.
Пазней з’явілася інфармацыя аб тым, што кампанію-пасрэдніка на працягу многіх гадоў падазравалі ў супрацоўніцтве са спецслужбамі аўтарытарных дзяржаў.
Чытайце таксама: Польскія СМІ: у Беларусі жадаючых зрабіць візу ў візавых цэнтрах чакалі з КДБ
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…