Навіны

Памёр скульптар — аўтар стэлы ў Каложскім парку

Беларускі скульптар Генадзь Васільевіч Буралкін пайшоў з жыцця 2 студзеня. У лютым яму мусіла б споўніцца 83 гады. Буралкін — аўтар многіх вядомых у Беларусі манументаў, у тым ліку і ў Гродне.

Генадзь Буралкін — аўтар мемарыяльнага знаку-стэлы ў гонар 850-годдзя Гродна (1978 г.) у Каложскім парку. Помнік уяўляе сабой дзве вежы вышынёй 31 м, наверсе аб’яднаныя вітражом з каляровага шкла з выявай лічбы «850». У аснаванні стаяць дзве скульптуры вышынёй 6 м. Першапачаткова яны былі абабітыя меддзю, але ў 1990-х гадах метал скралі, а скульптуры замянілі на бетонныя.

Таксама Генадзь Буралкін стварыў мемарыяльны ансамбль воінам-пагранічнікам на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў і памятны знак загінулым пагранічнікам на Аўгустоўскім канале. Буралкін займаўся афармленнем інтэр'ераў Дома грамадзянскіх абрадаў на БЛК у Гродне (1970-я гг.).

Генадзь Буралкін за распрацоўкай помніка памежнікам. Фота: Дзяржпагранкамітэт
Манумент на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Фота: «Гродзенская праўда»

Таксама Буралкін — аўтар помніка заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу ў Навагрудку (2009 г.).

Помнік Міндоўгу ў Навагрудку. Фота: Wikimedia Commons

Паходзіць з сям'і высланых беларусаў

Будучы скульптар нарадзіўся 12 лютага 1942 года ў г. Ленінагорску ў Казахстане у сям'і ссыльнага перасяленца з Беларусі. Потым сям’я вярнулася на радзіму.

Вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1970−1976). З 1980 года быў сябрам Беларускага саюза мастакоў, з 1990 па 2001 быў яго старшынёй. Арганізацыя паведаміла пра яго смерць у сваіх сацсетках.

Скульптар узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1997 годзе атрымаў медаль Францыска Скарыны.

Іншыя творы Буралкіна

Генадзь Буралкін з’яўляўся аўтарам многіх манументальных, станковых і графічных работ з разнастайных матэрыялаў. З 1976 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках. Асноўныя тэмы творчасці былі звязаныя з гісторыяй і нацыянальнымі паданнямі.

Разам са скульптарам Аляксандрам Фінскім стварыў скульптурныя кампазіцыі, якія ўпрыгожваюць Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі і помнік загінулым на станцыі метро «Няміга» ў Мінску. Сярод твораў Генадзя Буралкіна вылучаюць манумент шахцёрскай славы ў Салігорску (1976), скульптурныя серыі «Скачок» (1998−2000), «Жыцень» (2000), «Берагіня» (2001−2002), «Абліччы камянёў» (2002), «Лель» (2003), станковыя кампазіцыі «Песня пратэсту» (1977), «Вясна Перамогі» (1978), «Уз'яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі» (1979), «Яблынька» (1981), графічныя серыі «Славянскія матывы», «Ноч на Івана Купалу», «Раніца» (усе 1995), «Усяношчная» (2002), шэраг жаночых партрэтаў (1980-я гг.), «Памяці В. Хары» (1987), «Музыка» (1990), «Двое», «Сын зямлі» (абодва 1991), «Лясное возера» (1992), «Кастусь Каліноўскі», «Белая Ганча», «Сумненне» (усе 1993), «Вяртанне белага анёла», «Сымон-музыка», «Адам і Ева» (усе 1994), «Скок» (1995), серыя «Прысвячэнне П. Пікаса» (1996). Творы Буралкіна знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях Беларусі і іншых краін, прыватных калекцыях.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025