Каляндар на 2024 год. Ілюстрацыя створана рэдакцыяй Hrodna.life з дапамогай штучнага інтэлекту Copilot.
У 2024 годзе ў Беларусі вялікія выхадныя будуць у траўні і ў лістападзе. Адпачываць можна будзе ажно чатыры дні запар. Hrodna.life паглядзеў каляндар святаў і пераносаў працоўных дзён на 2024 год.
У траўні Радаўніца выпадае на аўторак 14 траўня. Такім чынам, вялікія выхадныя будуць з 11 па 14 траўня. Працоўны дзень — панядзелак 13 траўня — перанеслі на суботу 18 траўня. Але за тыдзень да гэтага выхадным днём будзе чацвер — 9 траўня.
У лістападзе вялікія чатырохдзённыя выхадныя будуць з чацвярга 7 па нядзелю 10 лістапада. Працоўную пятніцу 8 лістапада перанеслі на суботу 16 лістапада.
У 2024 годзе выхадныя дні на сярэдзіну тыдня выпадаюць чатыры разы — серада 1 траўня, чацвер 9 траўня, серада 3 ліпеня і серада 25 снежня. 1 студзеня 2025 года выпадае таксама на сераду.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…