Шчучын. Фота 34mag.net
У снежні сілавікі паведамілі пра затрыманні на «Гроднагаз» у Лідзе і Шчучыне за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у інтэрнэце. У студзені стала вядома, што затрыманых арыштавалі на 10 сутак. Вядома як мінімум чатыры рашэнні за 18 снежня — яны з’явіліся ў банку судовых рашэнняў.
Асудзілі трох супрацоўнікаў і адну супрацоўніцу. У іх знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі, рэпосты і лагатыпы ў «Одноклассниках», Instagram і ВКонтакте.
Таксама ва ўсіх канфіскавалі тэлефоны як сродак учынення правапарушэнняў. Іх судзілі ў выязным судовым пасяджэнні ў будынку РАУС. Змякчальнымі абставінамі палічылі раскаянне супрацоўнікаў.
Чытайце таксама: У Гродзенскім рэгіёне ідуць зачысткі: што кажуць эксперты аб масавых затрыманнях у райцэнтрах
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…