Рэндар інтэр'ера кавярні myloveberry ў Гродне. Крыніца: instagram.com/myloverberry.grodno/
Кавярня-кандытарская брэнда Myloverberry адкрылася ў апошнія дні 2023 года на вул. Кірава, 3 — у памяшканні былой кавярні AvaCava. Пакуль яна працуе толькі як пункт самавывазу заказаў. Але інтэр'ер ужо гатовы і ў бліжэйшыя дні ўласнікі абяцалі адкрыццё менавіта ў фармаце кавярні.
UPD. Кавярня Myloverberry адкрылася 18 студзеня 2024.
Myloverberry — кандытарская майстэрня, якая апошнія некалькі гадоў знаходзілася на скрыжаванні Карбышава і Сацыялістычнай. Спецыялізуецца на клубніцах у шакаладзе, бананах у шакаладзе, букетах з салодкага, дэсертах, тартах, макаронсах, моці і іншых смачных падарунках. Пад гэтым брэндам працуюць майстэрні ў Гродне, Мінску і Варшаве. Франшыза працавала і ў іншых абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Літве, але зараз тыя старонкі Instagram закінутыя.
Уласнікі Myloverberry правялі ў памяшканні грунтоўны рамонт і змянілі ранейшы цёмна-зялёны колер на яскрава-ружовы. У цэнтры кавярні пад столлю цяпер вісяць кветкі, ля сцяны — дызайнерскія свяцільнікі з кутасікамі, на сцяне — люстэркі. У зале стаяць невялікія круглыя столікі, такія ж невялікія белыя і ружовыя мяккія крэслы, а таксама канапа, якая нагадвае воблака.
Аддзеленая шкляной перагародкай будзе зона майстар-класаў, бо Myloverberry не толькі прадае кандытарскія вырабы, але і навучае іх стварэнню.
Ужо зараз уласнікі абяцаюць выкарыстоўваць унутраны дворык будынка і арганізаваць там летнюю пляцоўку. Такая пляцоўка існавала тут раней, у гады, калі працавалі кавярня AvaCava і суседні бар «Карсар».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…