Навіны

Палітвязня пазбавілі перадач, суды ў Лідзе, звальненні ва ўніверсітэце. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Палітвязня Уладзіміра Гундара пазбавілі перадач і спатканняў. У Лідзе масава судзілі затрыманых на шклозаводзе «Нёман». Прафесар Святлана Марозава больш не працуе ў ГрДУ. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 25 па 31 снежня.

У Лідзе сілавікі пераследуюць беларускага барда Сяргея Чарняка

Два тыдні яго затрымалі на працы. З будынка суда хуткая павезла яго ў кардыялогію, бо Чарняку стала дрэнна з сэрцам, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Чарняка затрымалі паўторна. У судзе Лідскага раёна яго арыштавалі на 15 сутак. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з «распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сяргей павінен выйсці на волю 3 студзеня.

Сяргей Чарняк. Фота: Гарадзенская праваабарона

Суды за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Пра больш чым 40 судовых рашэнняў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на тыдні. Суды прайшлі ў Навагрудку, Воранаве, Гродне, Лідзе, Смаргоні, Ашмянах, Астраўцы. Сярод іншых судзілі супрацоўніка «Цэнтра культуры Гродна», «хіміка», работніка ПГУП і замежнага грамадзяніна і дырэктара ПП. Апошні не прызнаў віну і лічыць, што «распаўсюджваць якую-небудзь інфармацыйную прадукцыю Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь не забаронена».

У Гродне за данат асудзілі мінчаніна

У Гродзенскім абласным судзе асудзілі 26-гадовага мінчука. Яго абвінавацілі ў данаце на экстрэмісцкае фармаванне.

Мінчук нібыта ў сакавіку 2021 праз PayPal пералічыў 29,35 еўра на банкаўскі рахунак BYPOL. 361−2 КК яму прызначылі 2 гады 6 месяцаў «хіміі».

Палітвязня Уладзіміра Гундара пазбавілі перадач і спатканняў

Уладзіміра Гундара, які з кастрычніка адбывае пакаранне ў «крытай турме» № 4 у Магілёве, на год пазбавілі спатканняў і перадач, паведамляе «Свабода».

«Да верасня 2024 года перадачы і спатканні яму забароненыя. Могуць даходзіць толькі лісты і медыцынскія бандэролі», — паведаміла крыніца.

Уладзімір Гундар. Фота: «Вясна»

Трох чалавек у вобласці прызналі палітвязнямі

  • Андрэй Алешчык з Гродна асуджаны па арт. 367, 368 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Павел Пашукевіч з Ліды асуджаны паводле арт. 367 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
  • Юрый Шчарбак з Ваўкавыска асуджаны паводле арт. 367, 368 КК да паўтара года папраўчай калоніі.

У Фарным касцёле ў Гродне на Каляды працаваў АМАП

На ўваходзе ў cабор Святога Францішка Ксаверыя на святочнай імшы 24 снежня працаваў АМАП у экіпіроўцы з металашукальнікамі. Пра гэта стала вядома Hrodna.life.

Як жывёлы перажываюць ператрусы, эміграцыю і заключэнне гаспадара: даведаліся ў зоапсіхолага, якая сама перанесла сваю справу за мяжу

Зоапсіхолаг Кацярына Кастрыцкая праз пераслед пасля выбараў 2020 года пераехала ў Польшчу. Тут яна працягвае дапамагаць вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць у гаспадароў хатніх жывёл. Бо палітычная сітуацыя ў Беларусі ўплывае не толькі на людзей, але і на іх гадаванцаў. Знайсці Кацярыну можна на карце беларускага бізнесу за мяжой. Карта, як і многія іншыя сэрвісы, інтэграваная ў платформу «Новая Беларусь».

Сабакі Кацярыны Кастрыцкай. Фота instagram.com/else_by

У Навагрудку старшыню прафкама адправілі на суткі за відэаролік «палітычнага зместу»

Старшыню прафкама неназванай арганізацыі ў Навагрудку арыштавалі на сем сутак за відэаролік «ВКонтакте». На думку суда Навагрудскага раёна, такім чынам старшыня правёў несанкцыянаваны пікет. Пастанова з’явілася ў банку судовых рашэнняў.

«Ябацькі наХ». У Лідзе масава судзілі затрыманых на шклозаводзе «Нёман»

У Лідзе за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі затрыманых на шклозаводзе «Нёман» шліфавальшчыцу, прыбіральшчыцу і рабочых. Іх аштрафавалі і арыштавалі — яны атрымалі да 15 сутак арышту. Суд Лідскага раёна 11 снежня вынес як мінімум сем пастаноў. Яны з’явіліся ў банку судовых рашэнняў.

У Гродне за «экстрэмізм» арыштавалі супрацоўніка гарадскога Цэнтра культуры

Работніка Цэнтра культуры Гродна і бацьку трох малалетніх дзяцей адправілі на суткі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пяць «экстрэмісцкіх» рэсурсаў знайшлі ў гісторыі пошуку ў Telegram, у тым ліку — платформу «Голас». А ў «Одноклассниках» былі рэпосты «Страны для жизни».

Канцэртная зала Цэнтра культуры Гродна. Фота: ckg.by

У пунктах пропуску затрымліваюць кіроўцаў і тых, хто перасякае мяжу — і за рэпосты ў асабістых гутарках у Telegram

У снежні ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі затрымлівалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». У тым ліку пад увагу сілавікоў патрапілі кіроўцы. Іх судзілі ў судах Воранаўскага і Ашмянскага раёна. Вядома як мінімум аб чатырох такіх пастановах па арт.19.11 КаАП — яны з’явіліся ў банку судовых рашэнняў.

Прафесарка Святлана Марозава больш не працуе ў ГрДУ

Доктар гістарычных навук і прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Святлана Марозава больш не працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце Янкі Купалы. Прычынай сталі «абставіны». Невядома, звольнілі яе ці не працягнулі кантракт.

Святлана Марозава. Фота: Facebook Сяргея Марозава

«Дзеці ўсюды аднолькавыя». Як гродзенскі актор стаў Санта Клаўсам у эміграцыі

Дзед Мароз, Санта Клаўс, Святы Мікалай ці Зюзя — хто патрэбны беларускім дзецям? Гродзенскі акцёр і рэжысёр Аляксандр Янджэеўскі ведае адказ. Ён быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, але на новым месцы не здрадзіў сабе і прыносіць дзецям падарункі і цуды.

Гродзенскі актор стаў беластоцкім Санта Клаусам. Скрыншот Hrodna.life з праекта «Беларусы могуць»

Праваслаўны святар з Гродна Андрэй Наздрын пакінуў Беларусь. Яго судзілі пасля ананімнага даносу

25 снежня ў царкве Коматава была апошняя служба святара Андрэя Наздрына. Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы і хутка даведаецца, куды яго накіруюць служыць. Пра гэта Андрэй распавёў у Instagram.

Андрэй Наздрын. Фота: Instagram героя
Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024