25 снежня ў царкве Коматава была апошняя служба святара Андрэя Наздрына. Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы і хутка даведаецца, куды яго накіруюць служыць. Пра гэта Андрэй распавёў у Instagram.
«На жаль, быў вымушаны з’ехаць. Буду маліцца ў Польшчы далей за ўсіх нас і за ўсю Беларусь», — распавёў Андрэй.
Замест яго ў Коматава будзе служыць айцец Уладзімір. Андрэй адзначыў, што ён — добры чалавек, і папрасіў вернікаў падтрымаць яго на першай літургіі.
Пакуль Андрэй ужо тыдзень знаходзіцца ў манастыры святога Дзімітрыя Салунскага ў Саках. «Можа быць, так спадабаецца, што пайду ў манахі, калі матушка пусціць», — усміхнуўся Андрэй. Хутка ён даведаецца пастаяннае месца служэння ў праваслаўным храме ў Польшчы.
«Святар Польскай Праваслаўнай Царквы. Пра праваслаўе ў „гнілой“ Еўропе. Я вярнуся», — напісаў Андрэй у профілі.
У каментарах пішуць, што будуць па ім сумаваць. А некаторыя радуюцца, што зараз ёсць да каго звярнуцца ў Польшчы.
UPD 25 студзеня. Андрэй Ноздрын пачне служыць у Польшчы з 28 студзеня. Ён будзе служыць у храмах пераменнапа нядзелях і на святы. «Магу ўжо паведаміць сваё новае месца служэння — гэта вёска Малешэ і гарадок Браньск (каля 50 км ад Беластока і 150 км ад Варшавы).
Буду як і раней служыць Богу і людзям. Мару, каб гэтыя храмы сталі месцам радасных сустрэч для малітвы і зносін як жыхароў гэтых месцаў, так і ўсіх тых, якія былі вымушаныя апынуцца ў сілу розных прычын на чужыне. З Богам! Прашу вашых малітваў!", — напісаў ён у Instagram.
Андрэй Наздрын — клірык Гродзенскай епархіі БПЦ, былы настаяцель храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне на Альшанцы і царквы ў вёсцы Коматава. Яго пераследуюць з траўня 2022 года — тады міліцыя правяла з ім прафілактычную гутарку, пасля чаго Андрэя знялі з пасады пасля сямі гадоў службы.
У кастрычніку 2023 года святара аштрафавалі на 15 базавых велічынь (555 рублёў) і канфіскавалі яго тэлефон па ч.2 арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. На яго зрабілі ананімны данос.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…