Навіны

«Забег цвярозасці» пройдзе ў Гродне 1 студзеня. Яго правядуць улады, а не бегуны

«Забег цвярозасці» ў Гродне 1 студзеня 2024 года правядуць улады. Зараз арганізатарамі забегу выступаюць аддзел спорту і турызму гарвыканкама сумесна з гарадскім фізкультурна-спартыўным клубам і гарадскім камітэтам «БРСМ». Раней яго арганізоўваў бегавы клуб Run4Fun і Гродзенская праваслаўная епархія са спонсарамі.

У 2024 годзе ўдзельнікам, старэйшым за 12 гадоў, прапануюць прабегчы 4 км вакол «Пышкаў». Старт будзе ад сцэны ў лесапарку. На сцежцы здароўя арганізуюць размінку, прабежку і забаўляльную праграму. Плануюць каля 300 удзельнікаў. Для першай сотні будуць медалі.

Першы забег цвярозасці прайшоў у 2014 годзе з 60 удзельнікамі. Рэкорд — 500 чалавек — быў у 2020 годзе.

«Адціскаць» мерапрыемствы — звычайная практыка

У ліку арганізатараў не значыцца клуб Run4Fun, які пачынаў традыцыю забегаў дзевяць гадоў таму. Мерапрыемствы таксама няма на іх сайце.

Тое, што ўлады перахопліваюць грамадскія ініцыятывы — звычайная з’ява, распавядала крыніца Hrodna.life са сферы культуры. І ў СССР, і 2010-я праходзілі фестывалі і мерапрыемствы, якія пачыналі аматары. Пазней чыноўнікі перахоплівалі арганізацыю і «адціскалі» фестываль. Арганізатарамі станавіліся выканкамы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024