У навагоднюю ноч цэнтр Гродна перакрыюць. Да галоўнай ёлкі горада на Савецкай плошчы можна будзе трапіць праз чатыры кантрольна-прапускныя пункты.
Да святочных ялінак нельга будзе праносіць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва, вострыя і выбухованебяспечныя прадметы. Таксама не прапусцяць гараджан у стане наркатычнага і моцнага алкагольнага ап’янення. КПП усталююць:
У святочныя дні ва ўзмоцненым рэжыме будуць працаваць супрацоўнікі ДАІ. Будуць шукаць кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення і кіроўцаў без правоў.
На святы абмяжуюць рух усяго транспарту ў цэнтры горада з 22:00 31 снежня 2023 да 04:00 1 студзеня 2024 года. Гэта закране вуліцы Ажэшкі, Савецкую, Тэльмана, Урыцкага, Баторыя, Кастрычніцкую і Замкавую. Па Кастрычніцкай 1 студзеня 2024 г. рух будзе адкрыты для грамадскага транспарту за выключэннем прамежку з 01:45 па 02:15.
З 30 снежня 2023 года па 2 студзеня 2024 года грамадскі транспарт будзе працаваць у рэжыме выхаднога дня. Праязны білет працоўнага дня ў гэтыя дні не будзе працаваць. Таксама ў гэтыя дні адменяць аўтобусы № 19, 48, 58, 59 і 60.
У навагоднюю ноч у Гродна арганізуюць дадатковыя рэйсы грамадскага транспарта. Яны будуць курсіраваць з 01:00 да 05:00.
Чытайце таксама: Жывая музыка, шоу ілюзіяніста і караоке. Дзе ў Гродна сустрэць Новы год 2024 і правесці навагодні карпаратыў.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…