Навіны

У топе — календары, настолкі і ласункі. Што гродзенцы купляюць у падарункі на Новы год

Гандлёвая сетка OZ.by склала рэйтынг тавараў, якія жыхары Гродзенскай вобласці купляюць перад Новым годам. Самыя папулярныя — календары, настолкі і кнігі, паведаміў блог s13.ru.

Крама ОZ у Гродне. Архіўнае фота Hrodna.life

Лідар рэйтынга — настольныя календары на 2024 год. Адзін з самых папулярных — каляндар-матыватар «Радости внутри» з натхняльнымі штодзённымі выказваннямі. Таксама сярод папулярных тавараў - беларускамоўны каляндар «Простыя крокі».

На другім месцы — настолкі. У Гродне купляцюць гульню «Мова. Цудоўная», The memas, «Імаджынарыум», «Шчырасць» і «Мэмо». На трэцім месцы — карціны па нумарах. Часцей за ўсё гэта выявы катоў.

Што яшчэ купляцюць гродзенцы ў Oz.by

У топе навагодніх падарункаў ласункі - шакаладныя фігуркі дракона ў святочнай каробачцы, адвэнт-календары і наборы печыва з навагоднімі прадказаннямі.

Сярод кніг у якасці падарунка гродзенцы абіраюць «Хронікі Нарніі» Клайва Стэйлза Льюіса, «Калядныя гісторыі» Чарльза Дыкенса, «Курыны булён для душы. Дух Калядаў» Эмі Нюмарка, а таксама «У калядную ноч» Антона Чэхава.

Акрамя гэтага гродзенцы часта купляюць падарункавыя наборы касметыкі, гаджэты, гаспадарчую хімію. Перад Новым годам у крамах OZ фіксуюць рост папулярнасці тавараў з сусвету Гары Потэра — сувенірныя чароўныя палачкі, кніжныя боксы і свечы.

Чытайце таксама: Крама OZ Home з таварамі для дома пачала працаваць у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025