У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, што размяшчаецца ў Новым замку, адкрылі новую пастаянную экспазіцыю. Над яе стварэннем працавалі на працягу 2023 года. Яна атрымала назву «Пасляваенны Гродна. Гродзеншчына ў ХХ-ХХI ст.».

Куртка будаўніка АЭС, дакументы Дубко і пальчаткі з “Акцэнта”. У Новым замку адкрылі новую экспазіцыю
Адкрыццё новай экспазіцыі ў музеі. Крыніца: grodno-museum.by

Пра што можна даведацца з экспазіцыі

Перыяд, які ахоплівае экспазіцыя – ад вызвалення Гродна ад нямецкіх войскаў у ліпені 1944 года да сённяшніх дзён. Там можна даведацца пра развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і культуры пасля Другой сусветнай вайны.

Куртка будаўніка АЭС, дакументы Дубко і пальчаткі з “Акцэнта”. У Новым замку адкрылі новую экспазіцыю
Адкрыццё новай экспазіцыі ў музеі. Крыніца: grodno-museum.by

Таксама там ёсць экспанаты, прысвечаныя звязаным з Гродна дзяржаўным дзеячам – Аляксандру Дубко і Віталю Крамко. Там можна ўбачыць фотаздымкі, архіўныя запісы, прыватныя рэчы і прадукцыю разнастайных прадпрыемстваў. 

Размясцілі куртку студатрадаўца, які будаваў АЭС

Сярод экспанатаў у музеі размясцілі бот, які выпускала Гродзенская абутковая фабрыка ў 1951 годзе, прадукцыю шклозавода “Нёман” у Бярозаўцы, пяльчаткі фабрыкі “Акцэнт”, фільтры прадпрыемства “ДИФА”, машынкі з фабрыкі забавак, а таксама саламянае сонца і сапоцкінскія пісанкі. 

Асобна ў экспазіцыі вылучылі будаўніцтва Беларускай АЭС. У музеі размясцілі куртку байца студэнцкага атрада, які ўдзельнічаў у будаўніцтве атамнай станцыі.

У будучыні экспазіцыю плануюць пашырыць тэмай спорта ў рэгіёне

Яшчэ адна з галоўных тэмаў экспазіцыі – Фестываль нацыянальных культур. Можна ўбачыць фотаздымкі, узнагароды і ўнікальныя дэкаратыўныя прадметы. Для наведвальнікаў усталявалі інфакіёскі з фотаздымкамі і архіўнымі зводкамі, прысвечанымі развіццю Гродзенскай вобласці.

Чытайце таксама: Гродзенскі музей хоча купіць сабе калоду карт Лапіных. Вось колькі яны гатовыя заплаціць