Работніка Цэнтра культуры Гродна і бацьку трох малалетніх дзяцей адправілі на суткі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пяць “экстрэмісцкіх” рэсурсаў знайшлі ў гісторыі пошуку ў Telegram, у тым ліку – платформу «Голас». А ў “Одноклассниках” былі рэпосты “Страны для жизни”.
Паводле ч. 2 арт. 19.11. КаАП мужчыну арыштавалі на сем сутак без канфіскацыі тэлефона.
З пастановы стала вядома, што “экстрэмізм” знайшлі “падчас правядзення комплексу мерапрыемстваў у інтэрнэце”.
Цэнтр культуры Гродна – дзяржаўная ўстанова з пяці філіялаў і 45 калектываў.
Чытайце таксама: «Ябацькі наХ». У Лідзе масава судзілі затрыманых на шклозаводзе «Нёман»



