Шклозавод "Нёман". Фота: planetabelarus.by
У Лідзе за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі затрыманых на шклозаводзе «Нёман» шліфавальшчыцу, прыбіральшчыцу і рабочых. Іх аштрафавалі і арыштавалі — яны атрымалі да 15 сутак арышту. Суд Лідскага раёна 11 снежня вынес як мінімум сем пастаноў. Яны з’явіліся ў банку судовых рашэнняў.
Штраф у 30 базавых з канфіскацыяй тэлефона атрымалі жанчыны:
Рабочага за падпіску ў «Одноклассниках» на суполку «Ябацькі наХ» арыштавалі на 10 сутак з канфіскацыяй, укладчыка за падпіску на «Белсат» у Instagram — на сем сутак з канфіскацыяй, рабочага за падпіску ў «Одноклассниках» на «Nexta» — 15 сутак.
Пра затрыманні на шклозаводзе «Нёман» сілавікі паведамілі 8 снежня. Пазней праваабаронцы паведамілі пра трэці рэйд затрыманняў - 15 снежня.
Чытайце таксама: У Гродзенскім рэгіёне ідуць зачысткі: што кажуць эксперты аб масавых затрыманнях у райцэнтрах
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…