Thiago Prudencio/SOPA Images/Sipa USA/Reuters
Старшыню прафкама неназванай арганізацыі ў Навагрудку арыштавалі на сем сутак за відэаролік «ВКонтакте». На думку суда Навагрудскага раёна, такім чынам старшыня правёў несанкцыянаваны пікет. Пастанова з’явілася ў банку судовых рашэнняў.
Пастанову вынеслі 8 снежня паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП. На думку суда, старшыня прафкама размясціў відэаролік, «які змяшчае інфармацыю палітычнай накіраванасці». Гэтым ён нібыта правёў несанкцыянаванае масавае мерапрыемства «з мэтай усеагульнага агляду і выказвання сваіх палітычных поглядаў шляхам публічнай дэманстрацыі на асабістай старонцы».
Старшыня прызнаў віну. Яна «пацвярджаецца» рапартам, пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, пратаколам агляду і скрыншотамі.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…