Навіны

Замест «Белмаркета» — «Маяк»: на Соламавай адкрылі новы дыскаўнтар

У гандлёвым цэнтры «Фламінга» на вуліцы Соламавай, 82 адкрылася крама сеткі «Маяк». Адкрыццё адбылося 27 снежня 2023 года, адпаведную інфармацыю абнавілі на старонцы сеткі ў «Одноклассники».

Крама «Маяк» у гандлёвым цэнтры «Фламінга». Крыніца: newgrodno.by

Крама «Маяк» працуе на месцы колішняга «Белмаркет», які закрылі ў кастрычніку 2023 года. Крама плошчай 900 кв.м. будзе працаваць з 9:00 да 22:00.

Там можна набыць прадукты: напоі, бакалею, гародніну і садавіну, малочныя прадукты і мяса.

Гэта ўжо чацвёртая крама сеткі «Маяк» у горадзе. Першую краму у Гродне адкрылі ў траўні 2022 года на вуліцы Перамогі. Сетка пазіцыянуе сабе як дыскаўнтар — крама з нізкімі цэнамі. Усе «Маякі» ў Беларусі належаць ЗАТ «Дабраном», які развівае таксама сеткі «Дабраном» і «Капеечка». Многія лічаць, што «Дабраном» праз пасярэдніцтва іншых кампаній кантралюецца ўласнікамі «Еўраопта», але апошнія гэтага ніколі не пацвярджалі. Таксама ў снежні 2023 года яшчэ адну краму сеткі «Маяк» адкрылі на вуліцы Суворава.

Чытайце таксама: Закупацца ў канкурэнтаў нельга? Супрацоўнікам «Кароны» забараняюць купляць прадукты ў «Маяку»

Якія крамы яшчэ плануюць адкрыць у Гродне

У мікрараёне Баранавічы, на скрыжыванні вуліц Ваўжэцкага і Пясочнай, плануюць пабудаваць гандлёвы цэнтр. Калі пачнуць будаўніцтва, невядома. У снежні 2023 года адбываліся грамадскія абмеркаванні праекта.

На вуліцы Кляцкова ў будынку былой крамы «Белмаркет» у гандлёвым цэнтры «Ружовы фламінга» адкрыюць краму «Копеечка».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025