На плошчы Савецкай у Гродне ўсталююць флагшток вышынёй 60 метраў. Гэта столькі ж, колькі складае вышыня Кафедральнага сабора Святога Францыска Ксаверыя. Работы пачнуць у 2024 годзе. Такая інфармацыя з’явілася на сайце дзяржзакупак.
UPD 7 лютага. Флагшток на Савецкай усё ж з’явіцца — Гродзенская ЖКГ правяла закупку з адной крыніцы, дзяржзакупка завершана. Прапісаны тэрмін пастаўкі - з 6 лютага па 5 ліпеня 2024 года.
Дакладную вышыню флагштока з чырвона-зялёным дзяржаўным сцягам вызначаць праектам ва ўвязцы з існуючымі будынкамі. У яго будзе дадатковая падсвятленне.
Каля флагштока размесцяць абсталяванне і канструкцыі для размяшчэння герба і прайгравання гімна. Да месца арганізуюць падыход для гараджан і турыстаў. Побач усталююць не менш за два святлодыёдных экрана з гукам. На тэрыторыі будзе стэла з назвай плошчы.
Пры работах забяспечаць безбар’ернае асяроддзе пражывання для фізічна аслабленых асоб, азеляняць прылеглую тэрыторыю і перабудуюць інжынерныя сеткі.
Спачатку трэба распрацаваць перадпраектную і праектна-каштарысную дакументацыю. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Гэта будзе каштаваць бюджэту 65 122.67 рублёў. Работы правядуць з 8 студзеня па 7 чэрвеня 2024 года.
Работы правядуць на падставе рашэння Гродзенскага гарвыканкама № 930 ад 18 снежня 2023 года.
Чытайце таксама: «Знішчылі за адзін вечар». Як 15 гадоў таму Савецкая плошча засталася без адзінага дрэва