Адразу некалькі гродзенскіх дзяржпрадпрыемстваў вырашылі сачыць за станам супрацоўнікаў на працы. Для гэтага яны закупляюць сістэмы алкатэставання. Падобныя закупкі прадпрыемства рабілі летам 2023 года.
На аб’ектах «Гроднааблгаз» усталююць сістэмы кантролю і кіравання доступам, уліку працоўнага часу з алкатэставаннем. Пакуль шукаюць падрадную арганізацыю на выкананне праектных і будаўніча-мантажных работ.
Закупку робіць сам «Гроднааблгаз». Сістэмы кантролю ўсталююць у 14 філіялах прадпрыемства, уключаючы рэгіёны. З уласных сродкаў на гэта выдаткуюць 166 000 рублёў.
Сістэма алкатэставання з лазернай спектраскапіяй з’явіцца ў «Гроднаэнерга». На дзевяць камплектаў выдаткуюць 521 910 рублёў.
Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца закупляе наканечнікі здымныя, муштукі для апаратаў «Алкотест-203», «Алконт 01СУ», аналізатара АКПЭ-01. За 2700 штук аддадуць 1500 рублёў.
Чытайце таксама: Краны, банкі, бутэлькі: дзе ў Гродне выпіць крафтавага піва?