Навіны

Азотаўца перавялі ў турму, Пачобута пазбавілі спатканняў, Гундар не можа гуляць. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Фігуранта крымінальнай справы «Рабочага Руху» Уладзіміра Жураўко перавядуць на турэмны рэжым. На палітвязня Анджэя Пачобута склалі два пратаколы — у выніку яго пазбавілі перадачы і спаткання. У магілёўскай турме палітвязень Уладзімір Гундар сутыкнуўся з рэдкай для арыштантаў праблемай — ён не можа выходзіць на прагулкі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 11 па 17 снежня.

Як мінімум пра 40 рашэнняў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на тыдні

Больш за 40 судоў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Гродзенскай вобласці выклалі ў банку судовых рашэнняў. Сярод аштрафаваных і арыштаваных — гродзенскія медыкі і супрацоўнікі лідскіх прадпрыемстваў, дзе зноў праходзяць рэйды сілавікоў. Суды прайшлі ў Свіслачы, Лідзе, Воранаве, Гродне, Смаргоні, Навагрудку. Дзве справы спынілі.

Міжнародную грамадскую арганізацыю «Клуб «Гервечай» ліквідавалі 23 лістапада ў Гродзенскім абласным судзе

Прадстаўнікі арганізацыі ў судовае пасяджэнне не з’явіліся. Аб’яднанне ліквідавалі з-за непрадстаўлення ім на працягу трох гадоў запар ва ўстаноўлены тэрмін звестак, прадугледжаных абз. 5−10 ч. 6 арт. 20 закона «Аб грамадскіх аб’яднаннях»: інфармацыю аб членах, дзейнасці, мерапрыемствах. Такое рашэнне з’явілася ў банку судовых рашэнняў.

Арганізацыя працавала з 1994 года. Гэта адна з грамадскіх арганізацый літоўцаў. Яна размяшчалася ў вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёна. Арганізацыя арганізоўвала мерапрыемствы, выдавала кнігі.

Фігуранта крымінальнай справы «Рабочага Руху» Уладзіміра Жураўко перавядуць на турэмны рэжым

Жураўко адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска. 16 лістапада 2023 года суддзя суда Бабруйскага раёна Павел Карцінін змяніў Уладзіміру рэжым на турэмны. Яго перавядуць у турму № 4 Магілёва, паведамляе MAYDAY TEAM.

Палітвязень Уладзімір Жураўко асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па трох артыкулах КК:

  • арт. 361−1 — «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім»,
  • арт. 188 — «Паклёп»,
  • арт. 356 — «Здрада дзяржаве».

Да затрымання Уладзімір працаваў аператарам ДПУ цэха «Аміяк-3» на ААТ «Гродна Азот». Быў затрыманы ў верасні 2021 года разам з яшчэ дзевяццю ўдзельнікамі аб’яднання «Рабочы Рух».

Уладзімір Жураўко ў Гомельскім абласным судзе. Фота: «Гомельская праўда»

На палітвязня Анджэя Пачобута склалі два пратаколы — у выніку яго пазбавілі перадачы і спаткання

З пачатку адбыцця тэрміну ў Пачобута не было ні сустрэч, ні перадач. Сваякі журналіста мяркуюць, што такая тэндэнцыя можа захавацца да моманту яго вызвалення, як мінімум да лютага 2028 года, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Аднак блізкія Пачобута таксама адзначаюць, што ён не страціў раўнавагі, спакойнага настрою, заўсёды цікавіцца ўсімі сваімі сябрамі і калегамі і перадае прывітанні.

Анджэй Пачобут у судзе. Фота: «БелТА»

Новыя «экстрэмісты»

Грыгаровіч Галіна Станіславаўна са Смаргонскага раёна 15 снежня папоўніла спіс экстрэмістаў.

Затрыманні ў Гродне

У Гродне затрымалі супрацоўніка дзяржпрадпрыемства за распаўсюд экстрэмісцкіх прадпрыемства. Сілавікі намякаюць, што яго чакае звальненне.

Затрыманы ў Гродне. Скрыншот Hrodna.life

Яшчэ аднаго мужчыну затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у мірных акцыях.

Затрыманы ў Гродне. Скрыншот Hrodna.life

Сілавікі прыйшлі ў падраздзяленні «Гроднааблгаза» ў Лідзе і Шчучыне

Іх супрацоўнікаў затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Інтэрнэце. Пра гэта паведамілі ў праўладным Telegram-канале.

Жыхара Бярозаўкі арыштавалі на 10 сутак

8 снежня затрымалі і даставілі ІЧУ жыхара Бярозаўкі Івана Зубовіча. Яму ставілі ў віну падпіску на экстрэмісцкія каналы. Пазней стала вядома, што яго арыштавалі на 10 дзён, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».

У Бярозаўцы на заводзе «Нёман» прайшлі затрыманні

15 снежня на шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы прайшлі затрыманні за падпіскі і лайкі на Telegram-каналы. Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде» паведамляе пра затрыманне васьмі чалавек. Гэта ўжо трэцяя хваля затрыманняў на прадпрыемствы.

У магілёўскай турме палітвязень Уладзімір Гундар сутыкнуўся з рэдкай для арыштантаў праблемай

Трымаюць інваліда Гундара, у якога няма адной нагі, у адзіночнай камеры крытай турмы № 4 у Магілёве. Са слоў суразмоўцы «Свабоды», на пачатку ягонага зняволення ў магілёўскай турме Уладзіміра Гундара выводзілі на прагулкі на мыліцах, але потым гэта стала немагчыма.

«Аказалася, што ў яго сцерліся гумовыя наканечнікі мыліц, а замяніць іх там няма чым. Такая сітуацыя не прадугледжаная. Уладзімір звярнуўся да сваякоў, тыя сабралі рэчавую пасылку, але ці дайшла яна, невядома. Ужо тры тыдні ад Гундара няма лістоў, адзіны званок быў у лістападзе. Сваякі толькі ведаюць, што пасылка была падпісаная, і спадзяюцца, што ён урэшце яе атрымае. Бо да таго прагулкі немагчымыя», — сказала крыніца.

Ад крыніцы вядома, што на пагаршэнне стану здароўя Уладзімір Гундар не скардзіўся і падчас апошняга з ім званка размаўляў бадзёра.

Уладзімір Гундар. Фота: «Вясна»

Ніякіх пікетаў на Савецкай. У Гродне перад выбарамі забаранілі збіраць подпісы ў публічных месцах

Гродзенскі гарвыканкам вызначыўся з месцамі, дзе ў Гродне забаронена ладзіць пікеты для збору подпісаў перад выбарамі 2024 года. У спіс патрапілі публічныя месцы Гродна, дзе раней пікеты былі дазволеныя: Савецкая плошча і вуліца, парк Жылібера, сквер на месцы Фары Вітаўта, рынкі і іншыя.

Узбудзілі крымінальную справу за абразу памерлага намесніка начальніка Шчучынскага РАУС

Сілавікі пачалі затрымліваць за каментары ў сувязі са смерцю намесніка кіраўніка Шчучынскага РАУС падпалкоўніка Сяргея Асавіка. Той памёр на працоўным месцы. Пакуль праўладныя каналы паведамляюць як мінімум пра аднаго затрыманага.

Затрыманы за каментар. Скрыншот Hrodna.life

У гродзенскага актывіста Вадзіма Саранчукова арыштавалі нерухомасць

28 лістапада 2023 года на падставе прадпісання судовага выканаўцы наклалі арышт на нерухомасць Вадзіма Саранчукова. Гаворка ідзе пра лецішча — зямельны участак ў вёсцы Грабені Адэльскага сельсавета. Гэта вынікае з ліста ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.

Ліст з СК Саранчукову. Фота: Instagram героя

Гродзенец распаўсюдзіў «экстрэмісцкі» кантэнт — але справу спынілі. Чаму?

Жыхар Гродна распаўсюдзіў у Telegram-канале інфармацыю і лагатып інтэрнэт-супольнасці, прызнанага экстрэмісцкім. Але ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна справу спынілі. Рашэнне з’явілася ў банку судовых рашэнняў.

Лідчанку судзілі за «пікет у Instagram» — пост з БЧБ-сцягам

Лідчанка размясціла ў агульным доступе ў Instagram БЧБ-сцяг і не выдаліла яго. Тым самым, палічыў суд, яна прыняла ўдзел у пікетаванні, не атрымаўшы дазвол ад райвыканкама. Яе судзілі за пікет паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП у судзе Лідскага раёна. Рашэнне з’явілася ў банку судовых рашэнняў.

Затрымалі зяця аштрафаванага пастара Васіля Трубчыка — ён дыякан і выкладчык

За «лайк» 11 снежня на 30 базавых велічынь (1110 рублёў) аштрафавалі дыякана гродзенскай баптысцкай царквы Дзяніса Камягіна. Гэта бацька чацвярых дзяцей, выкладчык у Гродзенскім дзяржаўным медуніверсітэце, дыякан царквы «Святло міру». Да таго ж, ён зяць пастара Васіля Трубчыка, якога нядаўна таксама судзілі.

Дзяніс Камягін. Фота: «Хрысціянская візія»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024