Фота ілюстрацыйнае. Збор подпісаў у Гродне перад выбарамі прэзідэнта ў 2020 годзе. Фота: Hrodna.Life
Гродзенскі гарвыканкам вызначыўся з месцамі, дзе ў Гродне забаронена ладзіць пікеты для збору подпісаў перад выбарамі 2024 года. У спіс патрапілі публічныя месцы Гродна, дзе раней пікеты былі дазволеныя: Савецкая плошча і вуліца, парк Жылібера, сквер на месцы Фары Вітаўта, рынкі і іншыя.
Гаворка ідзе пра збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых саветаў дэпутатаў 29 склікання. Збор подпісаў будзе ісці з 17 снежня 2023 да 15 студзеня 2024 года — на пікетах і праз абыход выбаршчыкаў. Гэта таксама магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй кандыдатаў.
У Гродна пікетаў па зборы подпісаў не будзе:
Вылучаць кандыдатаў маюць права зарэгістраваныя палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне Беларусі. Рэгістрацыя кандыдатаў будзе ісці з 16 да 30 студзеня ўключна. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага 2024 года.
Дэмакратычныя сілы Беларусі прапануюць байкатаваць выбары дэпутатаў увогуле.
Святлана Ціханоўская заклікала не ўдзельнічаць у любых мерапрыемствах рэжыму Лукашэнкі. Яна адзначыла, што ні беларусы, ні міжнародная супольнасць вынікі так званых выбараў не прызнаюць. Ініцыятыва «Честные люди» заклікала да актыўнага байкоту — на выбарах галасаваць «супраць усіх».
З-за рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якія доўжацца да гэтага часу, немагчыма арганізаваць незалежнае назіранне за выбарамі дэпутатаў.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…