Вадзім Саранчукоў. Фота: Instagram героя
28 лістапада 2023 года на падставе прадпісання судовага выканаўцы наклалі арышт на нерухомасць Вадзіма Саранчукова. Гаворка ідзе пра лецішча — зямельны участак ў вёсцы Грабені Адэльскага сельсавета. Гэта вынікае з ліста ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.
Ліст прыйшоў за подпісам рэгістратара Аляксея Мацвейчыка.
«У мяне ёсць Дом. Я доўга яго шукаў, знайшоў, і я яго вельмі люблю.Маю публічную заяву: калі ў кагосці ўзнікне глупая думка забраць у мяне МОЙ ДОМ, — я ўсё адно яго сабе вярну!» — заявіў Вадзім.
Вадзім Саранчукоў - грамадскі і палітычны дзеяч з Гродна. Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага Народнага Фронту (БНФ). З красавіка 2022 года выконвае абавязкі старшыні Партыі БНФ, пакуль кіраўнік Рыгор Кастусёў у зняволенні. З’ехаў з Беларусі пасля выбараў.
Чытайце таксама: «Мы не будавалі паветраныя замкі». Вадзім Саранчукоў распавёў, як у жніўні 2020 Гродна стаў «вольным горадам» і чаму гэта так хутка скончылася
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…