Нерухомасць у Путрышках. Фота: "Магазин недвижимости"
У аграгарадку Путрышкі за сем кіламетраў ад Гродна прадаецца дом. У ім — панарамныя вокны, якія даюць святло ва ўсім доме, і падлога з падагрэвам. Дом прадаюць з усёй мэбляй і тэхнікай. Разам з ім — участак у 25 сотак.
Агульная плошча — 82,9 м². Дом зроблены з сэндвіч-панэляў. У ім адзін паверх і тры пакоі. Ён ацяпляецца з дапамогай электрычнага катла. Ваду бяруць з свідравіны і дадаткова фільтруюць. На кухні усталяваны цёплая падлога з рэгуляваным электрападагрэвам.
Ёсць кацельня, пасцірачная і два санвузла. Можна абсталяваць мансардны паверх.
Усе жылыя пакоі і кухня выкананы ў светлых танах. Мэблі няшмат: як правіла, гэта спальныя месцы і тумбачка побач.
Участак па перыметры агароджаны плотам. Да самага дома пракладзены асфальт. На ўчастку ў 25 сотак ёсць пладовыя і дэкаратыўныя дрэвы і кусты. Для зялёнага плота з туй ёсць тры крана для паліву. У аграгарадку ёсць школа, крамы, садок, амбулаторыя і транспартнае злучэнне.
Кошт — $ 85 990.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з прыгожымі заходамі на балконе і яркімі акцэнтамі
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…