Віктар Варанец. Фота з архіву Hrodna.life
Калі вы раптам знайшлі на гарышчы куфэрачак, абабіты аксамітам з залатым аскепкам невядома чаго ўнутры і не ведаеце, што з ім рабіць, то адкладзіце гэту справу і паслухайце шосты выпуск падкаста «Гаворыць Гродна».
Ірына і Антон, пачытаўшы апавяданні Віктара Варанца, сталі спецамі па гродзенскіх скарбах. Яны гатовы падзяліць з вамі «цяжар» знаходак. Калі ж знаходак пакуль няма, але вельмі хочацца, нашы вядоўцы правядуць вас па мапе гродзенскіх скарбаў з альтэрнатыўнай гісторыі горада.
Перад тым, як узяць у рукі рыдлёўку, паслухайце падкаст і пачытайце першакрыніцы пра «Таямніцу фары Вітаўта», «Апошняе паляванне Баторыя» ці патопленыя ў Нёмане гарматы.
Прачытаць шэсць кароткіх апавяданняў Віктара Варанца можна па спасылцы.
Калі ж вас не цікавіць золата і дыяманты, то аўтар, якога абмяркоўваем у шостым выпуску падкаста, мае таксама іншыя цікавосткі. Апавяданне «Крымінальны ланцужок» прапануе версію, што шлях да сапраўднага багацця ляжыць праз кнігі. Як? Чытайце Віктара Варанца і слухайце, што «Гаворыць Гродна»!
Больш пра аўтара знойдзеце тут:
Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.
Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила» — https://t.me/tetiaIra
Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…