Алея "дызайнерскіх" ёлак у парку Жылібера ў Гродне — 2023. Фота Newgrodno.by
Ужо традыцыйную алею «дызайнерскіх» ёлак у Гродне ад прадпрыемстваў і ўстаноў урачыста адкрылі 8 снежня. Сёлета ў парку Жылібера ўстанавілі каля 50 ёлак з разнастайных матэрыялаў.
Сярод аўтараў - буйныя прадпрыемствы, такія як «Белкард», «Радыёхваля», Гродзенскі шклозавод, Гроднаграмадзянпраект, Гроднаводаканал, САГ, Гроднахлебпрам, Гроднаэнерга, «Цветлит», а таксама паліклінікі, школы і каледжы.
Адны спрабавалі адлюстраваць у кампазіцыях сваю дзейнасць, іншыя абышліся размяшчэннем лагатыпаў. У параўнанні з мінулымі гадамі не здаецца тэндэнцыя ставіць не проста кампазіцыі, а фотазоны з лавачкамі.
Такія зрабілі «Фармацыя», шклозавод, «Белкард», «Радыёхваля», Гродзенскі механічны завод. Гроднагаз і Гроднапрамбуд вырашылі не абмяжоўвацца ёлкамі, а адлюстраваць сімвал 2024 года па кітайскім календары — дракона. Не абышлося і без дзіўнага «агратрэшу». САГ здзівіў смеццевымі бакамі з падарункамі, Гроднахлебпрам — ёлкай, хутчэй падобнай на сыр. Увагу прыцягвае і ёлка-айбаліт ад цэнтральнай дзіцячай паліклінікі. Фота кампазіцый у парку апублікаваў Newgrodno.by.
На алею «дызайнерскіх» ёлак можна будзе паглядзець да сярэдзіны студзеня, потым іх прыбяруць. Перад гэтым пройдзе конкурс на найлепшую ёлку. У мінулым годзе ў ім перамагла ёлка ад Гродзенскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Другое месца падзялілі САГ і «Гроднаводаканал».
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…