Навіны

Дзед Мароз падаражэе? Падатак на віншаванні вырас удвая

Падатак на Дзеда Мароза і Снягурачку ў гэтым годзе вырасла ўдвая ў параўнанні з мінулым сезонам. Дзяцей можна віншаваць без рэгістрацыі ІП, але трэба заплаціць фіксаваную суму. Для розных гарадоў яе лічаць па-рознаму.

За працу на карпаратывах і навагодніх святах фізічныя асобы павінны заплаціць адзіны падатак. Для гэтага трэба падаць у падатковую інспекцыю пісьмовае апавяшчэнне. У ім павінны быць пазначаны від дзейнасці, перыяд і месца яе ажыццяўлення. Таксама такое апавяшчэнне можна аформіць праз асабісты кабінет плацельшчыка. Адразу пасля выплаты адзінага падатку праца лічыцца легальнай. Такі падатак спаганяецца за кожны месяц працы.

У Гродне стаўку вызначылі ў памеры 478 рублёў, у Лідзе — 404 рублі, у іншых населеных пунктах — 294 рублёў. Дзейнасць павінна ажыццяўляцца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб, падкрэсліла галоўная дзяржаўная падатковая інспектарка аддзела МПЗ Беларусі па Ленінскім раёне Гродна Наталля Доўжык для «Гродно Плюс».

Асобныя катэгорыі грамадзян змогуць скарыстацца льготамі ад 20% і вышэй. Тых, хто вырашыць працаваць без аплаты адзінага падатку, спачатку абавяжуць яго выплаціць. Калі парушэнне зафіксуюць паўторна, давядзецца заплаціць у пяць разоў большую суму.

Пры працы ў Дзеда Мароза ў гэтым годзе могуць узнікнуць новыя складанасці. Так, з 19 верасня 2023 г. уступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў № 608 «Аб арганізацыі і правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў». Цяпер аграсядзібам нельга праводзіць у сябе забаўляльныя праграмы з любым вядоўцам, калі ўладальніка няма ў рэестры арганізатараў мерапрыемстваў. Трэба шукаць юрыдычную асобу, якая трапіла ў рэестр. Яна стане пасярэднікам паміж уладальнікам аграсядзібы і выступоўцамі, узгодніць праграму і выступоўцаў у аблвыканкаме. Свята для гасцей можна арганізоўваць, толькі атрымаўшы такі дазвол.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці падае колькасць прадпрымальнікаў - але ў падатковай не маркоцяцца

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025