Гандлёвы дом «Нёман» на вуліцы Савецкай у канцы лістапада 2023 года перайменавалі. Замест надпісу «Нёман» на ім размясцілі абрэвіятуру ЦУМ. Некаторыя гродзенцы станоўча паставіліся да зменаў, а некаторыя палічылі гэта «саўком» і «вельмі кепскай» назвай. Hrodna.life паглядзеў, што думаюць гродзенцы пра змену назвы ўнівермага.
На старонцы гродзенскага ўнівермага ў Instagram патлумачылі, чаму абралі такую назву. «Часам крыўдна чытаць гнеўныя каментары, калі ты ўкладаеш душу ў праект. Таму вялікая просьба падтрымаць нас», — папрасілі яны ў падпісчыкаў. Раней сам профіль таксама змяніў назву з «tdneman» на «tsum.grodno» і колеравую гаму з блакітнай на зялёную.
«Мы разумеем, што многім сумна губляць памяць з мінулым, верагодна, у 1995 годзе, калі ўнівермаг па рашэнні новых уладальнікаў стаў „Нёманам“, былі тыя, хто быў супраць, — напісалі на старонцы ЦУМ у Instagram. — У Гродне нашая мэта — таксама стварыць сучасны функцыянальны і зручны ГЦ [гандлёвы цэнтр — Hrodna.life], прастору для вас, а не ваяваць за назву».
«Жах. Навошта гэта савок з ЦУМам?», — напісаў у каментарах карыстальнік raslkulevich. Тут і ніжэй пунктуацыя захаваная.
«„ЦУМ“ — гэта вельмі кепска. Абязлічана, правінцыйна, каланіяльна. Можа быць, калі так шмат гнеўных каментароў, варта прыслухацца да жыхароў горада, у які прыходзіш? Назва — гэта апошняе, што трэба было змяняць у гэтым ГЦ», — напісала карыстальніца svekimova.
«Можна змяніць канцэпцыю, напоўніць прастору іншай атмасферай, і будзе выдатны гандлёвы цэнтр. І для паспяховасці гэтага цэнтра няма неабходнасці мяняць назву. ЦУМ — безаблічная савецкая абрэвіятура», — напісала inna_zhavoronok.
«Гэта не брэнд, а нейкая абязлічаная назва. ЦУМаў паўсюль хапае, а ЦУМ Нёман будзе адзін», — напісаў mebius969.
«Была вельмі прыгожая назва. Сімвалічна. Навошта нешта змяняць. Новадзелы», — напісала rina__iren___.
«Толькі Нёман, толькі Гродна!» — напісаў карыстальнік yu_kartashova0910
«Для мяне, як і для майго пакалення 80-х ён быў … ёсць… і застаецца — УНІВЕРМАГ!», — напісала belshveika.
«Мы заўсёды так і называлі - універмаг! Ну як сказаць сяброўцы: сустрэнемся ў Нёмане?» заўсёды ва ўнівермагу!))", — напісала irinia_master_uh.
«Хто па-савецкі думае, таму і падаецца, што гэта савецкая назва з мінулага. Як па мне ЦУМ — цалкам лаканічна, коратка і зразумела што гэта і дзе гэта. Нікому не патрэбна будзе ўдакладняць куды на спатканне ісці», — напісала irina_shept.
«Якая розніца якая назва. Проста зрабіце ўсё добра, з душой», — напісаў seregakukla.
«Рабята, падтрымліваю вас, для мяне гэта быў заўсёды УНІВЕРМАГ, а Нёман ні разу яго не называла, нават язык не паварочваецца…», — напісала anjuta_sytaia. — Да хоць Калізей яго назавіце, усё роўна знойдуцца тыя, хто будзе крытыкаваць… Але назва гэта не самае галоўнае (да любога людзі звыкнуцца)… Галоўнае НАПАЎНЕННЕ".
«Дайце гандлёваму аб’екту новае жыццё. ГД „Нёман“ заўсёды рэзала слых. ЦУМ больш падабаецца», — напісала si.irinagrodno.
«Апраўдаць можна ўсё, а вось свядомасць людзей змяніць складана…», — напісаў svitanak.grodno.
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…