Сетку Telegram-каналаў «Дятлово Для Жизни» прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. МУС 6 снежня 2023 года прыняў рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці».
Кіраўніком фарміравання назвалі 32-гадовую Лантух Наталлю Іванаўну.
Фарміраваннем палічылі:
- Telegram-чат «Дятлово Для Жизни»,
- Telegram-канал «Дятлово. НОВОСТИ»,
- Telegram-бот @Dzyatlava_perem_bot,
- Telegram-акаўнт «Moreover».
Некаторыя з каналаў ужо прызнаныя экстрэмісцкай інфармацыяй.
Паводле беларускага заканадаўства могуць пакараць стваральніка, кіраўніка альбо ўдзельніка экстрэмісцкага фармавання. Паводле арт. 361−1 КК «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім» прадугледжана да 10 гадоў пазбаўлення волі. За ўдзел у такім фармаванні пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі (арт.361−3 КК). За садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці - да сямі гадоў пазбаўлення волі, а за фінансаванне — да васьмі гадоў.
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост