Горад

А грошы дзе? Як фармуецца бюджэт горада

Насамрэч, варта казаць не «бюджэт горада», а «мясцовы бюджэт» — па аналогіі з «дэпутатамі мясцовых саветаў». Бо прынцып працы з бюджэтам у Беларусі аднолькавы і для гарадоў, і для раёнаў. Пры складанні бюджэту трэба ўлічыць прыбыткі і расходы насельніцтва, ацаніць, на што трэба выдаткаваць грошы проста зараз, а што яшчэ можа пачакаць, ды не забыцца пра непрадбачаныя траты. Як мясцовы бюджэт фармуецца ў Беларусі? Пра гэта ў падкасце «Утульны горад» пагаварылі з Вольгай Цесаковай з ініцыятывы «Это наш город».

Вы можаце праслухаць размову цалкам у аўдыёверсіі або прачытаць ніжэй у скароце асноўныя тэзісы гэтага выпуска падкаста.

Бюджэт і яго часткі

Першае, што трэба ведаць пра гарадскі бюджэт — гэта тое, што ён складаецца з дзвюх частак: даходнай і расходнай. Бюджэты напаўняецца падаткамі: менавіта таму, калі чыноўнікі «дораць» новую школу, трэба разумець, што яна пабудаваная на нашы падаткі. Акрамя падаткаў бюджэт фармуецца яшчэ са штрафаў, выплатаў за арэнды дзяржаўнай маёмасці і «данатаў». Дакладней, яны так не называюцца, але адзін беларускі горад можа перадаць іншаму беларускаму гораду пэўную суму — гэта называецца «трансфер».

Як размяркоўваюцца даходы ад падаткаў: большасць ПДВ забірае рэспубліканскі бюджэт

У рэспубліканскі бюджэт накіроўваюцца прыбыткі дзяржаўных прадпрыемстваў, крышку больш за 75% ПДВ (падатак на дададзеную вартасць), а таксама мытныя пошліны, даходы ад рэкламы і г. д.

Астатнія адсоткі ад ПДВ (крышку менш за 25%) ад пачатку збіраюцца ў «агульны кацёл», а потым размяркоўваюцца па краіне прапарцыйна колькасці насельніцтва ў кожным месцы. Чым больш людзей у вашым горадзе — тым больш грошай ад тых 25% з усяго ПДВ, сабранага па краіне, ваш горад атрымае.

Таксама мясцовыя бюджэты напаўняюцца з дзейнасці сваіх жыхароў і жыхарак: з іх падаходных падаткаў і падаткаў на прыбытак.

Цікава пачытаць: Якім быў бюджэт Гродна 55 гадоў таму

Як фармуецца расходная частка: «перакідванне мячыка» з чэрвеня па верасень

Фармаванне расходнай часткі - нашмат больш складана і доўгі працэс. Пачынаецца ён на рэспубліканскім узроўні. Напрыклад, каб сфармаваць бюджэт на 2024 год, міністэрства эканомікі і Нацыянальны Банк да першага чэрвеня 2023 мусілі зрабіць прагноз на 2024 год: як будзе развівацца эканоміка, які будзе ВУП, якая будзе інфляцыя і г. д. Міністэрства фінансаў атрымала гэты прагноз і мусіла з улікам розных дзяржаўных праграм скласці праект рэспубліканскага бюджэту. Пасля гэтага праект трэба даслаць па ўсіх выканкамах краіны.

Ва ўпраўленнях фінансаў у мясцовых выканкамах аналізуюць праект і размяркоўваюць грошы па розных галінах: ахова здароўя, адукацыя, культура і г. д. Выканкам з улікам сітуацыі ў горадзе і паказнікаў, якія прыйшлі з міністэрства фінансаў, стварае свой праект і дасылае яго ў тое ж самае міністэрства фінансаў.

Міністэрства фінансаў мусіць ацаніць, ці не хоча раптам выканкам нерацыянальна абысціся з бюджэтнымі грашыма. У выніку міністэрства піша новы план і вяртае ў выканкам. Выканкам можа яго аспрэчыць.

Такое «перакіданне мячыка» доўжыцца да верасня. Да пачатку кастрычніка звычайна праект бюджэта цалкам сфармаваны. Яго мусіць прыняць парламент.

У выніку гатовы праект бюджэту трапляе да дэпутатаў і дэпутатак мясцовых саветаў у лістападзе. Дэпутаты і дэпутаткі не ўплываюць на фармаванне бюджэту, але ў іх уладзе яго зацвердзіць або адхіліць. На практыцы бюджэт зацвярджаецца амаль заўсёды.

Ці можам мы ўплываць на бюджэт

Калі надыдзе новы год, грошы можна будзе перанакіраваць з адной галіны ў іншую. Напрыклад, менш выдаткаваць на адукацыю, але больш на медыцыну.

Даходная частка фармуецца прыблізна так жа ў шмат якіх краінах свету. Што датычыцца расходнай часткі, то, у адрозненні ад многіх іншых краін, у Беларусі грамадзяне і грамадзянкі амаль не ўцягнутыя ў працэс фармавання бюджэту.

Чытайце таксама: Калі самім вырашаць, на што пойдуць падаткі: беларусы ствараюць для сябе бібліятэку ў Вільні

Сапраўдныя грамадскія абмеркаванні - рэдкая з’ява ў сучаснай Беларусі. Казаць пра мясцовыя рэферэндумы ўвогуле не даводзіцца. Як і шмат якім іншым рэчам у краіне, працэсу фармавання бюджэту бракуе празрыстасці і ўдзелу насельніцтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024