Супрацоўнікаў Лідскага завода жалезабетонных вырабаў затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце, паведамляе праўладны Telegram-канал. Паводле паведамленняў сілавікоў, затрыманых змясцілі ў ІЧУ.
Завод быў заснаваны ў 1965 годзе. Цяпер там выпускаюць жалезабетонныя вырабы, тратуарную плітку, дарожныя бардзюры, пліты пакрыцця трамвайных шляхоў, пліты перакрыцця. Выкарыстоўваюць французскае і італьянскае абсталяванне.
Затрыманні ў Лідзе
Сілавікі адпрацоўваюць Ліду з верасня. Затрыманні прайшлі на больш чым 10 прадпрыемствах і арганізацыях. Раней стала вядома, што затрыманых у тым ліку за «палітыку» ў Лідзе адпраўляюць на прымусовыя працы. Напрыклад, іх адправілі на добраўпарадкаванне тэрыторыі бальніцы, піша «СБ. Беларусь сегодня».
Чытайце таксама: У Гродзенскім рэгіёне ідуць зачысткі: што кажуць эксперты аб масавых затрыманнях у райцэнтрах