Навіны

Домік Дзеда Мароза і новыя стравы на «Зімовым фэсце». Як Гродна рыхтуецца да святаў

Сёлета на «Зімовым фэсце» ў Гродне абяцаюць новыя стравы на фуд-корце, новыя арыгінальныя лакацыі і фотазоны ад партнёраў. Кірмаш на Савецкай адкрыецца ўжо 8 снежня. А з 16 снежня там пачне прымаць гродзенцаў Дзед Мароз.

Раней «Зімовы фэст» збіраў каля 20 удзельнікаў, сёлета іх будзе больш за 30, у тым ліку рамеснікаў.

«Зімовы фэст» будзе працаваць з 8 снежня да 7 студзеня, з 15.00 да 23.00 у буднія дні і з 13.00 да 23.00 у выхадныя, перадсвяточныя і святочныя дні. У навагоднюю ноч (1 студзеня) кірмаш будзе адкрыты з 01.00 да 04.00.

Фудтрак «Лятучы галандзец» прывязе на фэст рыбныя стравы: суп «Буябес» па-марсэльску, кольцы кальмара з падліўкай «Тысяча выспаў» і мідыі на грылі, піша s13. «Беларуская кухня» прапануе бліны з абляпіхай, селядцом і ікрой.

Comida Mexicana прывязе з Мінска мексіканскія бурыта, тако і сабрэ з рознымі начынкамі. Party Park будуць гатаваць крэветкі з кальмарамі ў паніраванні і ядомы падарункавы бокс з цацкай. На салодкае чакае калядная выпечка — чэшскія трдэльнікі ад TRdlo House, нямецкія берлінеры ад «Сытага мішкі» і іншыя.

Гарачымі напоямі з новай кактэйльнай карты пачастуе «Зімовы бар». У гэтым годзе сюрпрызам стане глінтвейн, прыгатаваны на «Лідскім квасе» са смакам печанага яблыка.

Трымальнікаў карт Visa Альфа Банка чакае зніжка 10% на стравы фуд-корта. Таксама Альфа Банка і Visa запусцяць на кірмашы сваю навагоднюю пошту: проста на месцы можна будзе абраць і адправіць святочную паштоўку.

Дзеду Марозу ўжо паставілі дом

На Савецкай плошчы ўжо ўстанаўліваюць хатку Дзеда Мароза, паведаміў «Гродна Плюс». Ён адкрыецца для гасцей з 16 снежня. Дзед Мароз будзе чакаць гасцей у буднія з 17:00 да 21:00, у выхадныя з 14:00 да 21:00. У праграме — інтэрактыўныя забавы, канцэрты і магчымасць адправіць ліст у галоўную рэзідэнцыю Дзеда Мароза. Хатка таксама будзе адкрыта да 7 студзеня (уключна).

Домік Дзеда Мароза на Савецкай. Фота: «Гродна Плюс»

Святочную ілюмінацыю ў горадзе ўключаць да 15 снежня.

Чытайце таксама: Навагоднія ёлачныя рынкі адкрыюць у Гродне 20 снежня

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец хоча адкрыць музей спартыўнага турызму. Што будзе ў экспазіцыі?

Гродзенец Кірыл Мішын збірае заплечнікі, абутак, ледарубы, значкі і посуд, якімі карысталіся савецкія турысты і…

30 верасня 2024

Стала вядома, калі скончыцца рэканструкцыя моста на Фамічова

Будаўніцтва новага моста над ярам на Фамічова працягваецца. Гродзенскі гарвыканкам апублікаваў фотаздымкі з будаўнічай пляцоўкі.…

30 верасня 2024

У Гродне стварылі супольнасць для актыўнай моладзі

Гродзенцы стварылі нефармальную супольнасць, дзе актыўная моладзь горада зможа разам актыўна праводзіць час, займаючыся творчасцю,…

29 верасня 2024

«Паўднёвы» — усё? Гродзенцы абмяркоўваюць, ці варта хадзіць на мясцовыя рынкі

На рынку «Паўднёвым» у Гродне можна знайсці джынсы за 100 рублёў, а плаўкі могуць аддаць…

28 верасня 2024

Для Савецкай стварылі аўдыягід — яго можна слухаць з тэлефона

У Гродне распрацавалі аўдыёгід па пешаходнай вуліцы Савецкай. Каб ім скарыстацца, трэба ўсталяваць праграму на…

27 верасня 2024

Вуліцы Гродна пачнуць рамантаваць хутчэй — купілі тэхніку, якую раней бралі ў арэнду

У гродзенскі "Рамбудаўтадар" купілі сучаснае абсталяванне кітайскай вытворчасці для здымання дарожнага пакрыцця. Фрэза зроблена "па…

27 верасня 2024