Уладзімір Хільмановіч. Фота: "Гарадзенская праваабарона"
Супраць гродзенскага журналіста і праваабаронца Уладзіміра Хільмановіча вядзецца крымінальная справа. Яе пачалі па арт. 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Па двух месцах яго жыхарства правялі вобшук. Сам ён знаходзіцца за мяжой.
У справе фігуруюць дзве часткі арт. 361−4 КК — частка 1 «Вярбоўка, іншае уцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а таксама іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», а таксама частка 2 - «Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо на пасадзе з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў», паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Уладзімір Хільмановіч ужо два з паловай гады не пражывае ў Беларусі. Тыдзень таму ў кватэры па месцы яго прапіскі апісалі мэблю і лядоўню.
1 снежня ў кватэры жонкі Уладзіміра Хільмановіча, дзе ён жыў з 2014-га па 2021 год, правялі ператрус. Забралі працэсар кампутара, старое пасведчанне, 25 кніг, музычны дыск, паштовыя маркі, розныя канверты, паштоўкі, буклеты, значкі, газеты. Таксама апісалі бытавую тэхніку.
Чытайце таксама: У Гродне праводзяць «зачыстку»: прыходзяць дамоў да актывістаў
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…