Беларуса затрымалі ў пункце пропуску «Каменны лог». Яго судзілі 2 лістапада за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у судзе Ашмянскага раёна. Па арт. 19.11 КаАП яму прызначылі штраф. Пастанова па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні з’явілася ў банку судовых рашэнняў.

Верагодна, затрыманы — жыхар Мінска. Раней ён не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Ён прызнаў віну паводле арт.19.11 КаАП.

Мяркуючы па матэрыялах справы, мужчына знаходзіўся ў пункце пропуску «Каменны лог» Ашмянскага раёна. У яго тэлефоне знайшлі Instagram з падпіскай на Zerkalo.io. У выніку мужчыну аштрафавалі на 25 базавых велічынь (925 рублёў) без канфіскацыі мабільнага тэлефона.

Пры пакаранні ўлічылі «абставіны і значную ступень грамадскай шкоднасці здзейсненага правапарушэння».

Чытайце таксама: