"Абноўлены" ўказальнік. Крыніца: mostmedia.io
На выездзе з Гродна ў бок Польшчы на ўказальніках заклеілі частку з лацінкай. Засталіся надпісы толькі на беларускай мове. Назвы польскіх населеных пунктаў таксама напісаныя толькі кірыліцай.
Пра змены паведамілі чытачы выдання Most. Прыбраць лацінку з указальнікаў вуліц і мясцовасцей і знакаў у Беларусі вырашылі да канца 2023 года. Гэта было даручэнне Аляксандра Лукашэнкі. Прымяненне лацінкі ў назвах вуліц і тапаграфічных аб’ектаў вырашылі прыпыніць, а выкарыстоўваць толькі дзяржаўныя мовы ў кірылічным запісе — беларускую і рускую.
У жніўні 2022 года праўладная актывістка з Гродна Вольга Бондарава патрабавала прыбраць дубляванне назваў гарадскіх аб’ектаў лацінкай. «Разам абаронім краіну ад калабарацыяністаў!», — заклікала яна. А ўжо ў красавіку 2023 года ў Беларусі заканадаўча забаранілі выкарыстоўваць лацінку ў геаграфічных назвах. Прычынай назвалі ўмацаванне гістарычна-культурнай супольнасці беларускага народа і недапушчэнне прасоўвання чужых пісьмовых традыцый і культурных каштоўнасцей.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…