Сяргей Асавік крайні з лева. Крыніца: dzyannica.by
Намеснік кіраўніка Шчучынскага РАУС падпалкоўнік Сяргей Асавік памёр на працоўным месцы. Пра гэтага стала вядома 29 лістапада 2023 года, паведаміла «Еўрарадыё». Інфармацыю пацвердзілі Zerkalo.io у самім РАУС.
Вядома, што Асавіку стала кепска на працоўным месцы. Лекары хуткай дапамогі не змаглі яго выратаваць. Пахаванне міліцыянта адбудзецца 30 лістапада 2023 года.
Сяргею Асавіку было 42 гады. У Шчучынскім РАУС ён працаваў намеснікам начальніка аддзела — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі. Да гэтага, як мінімум з 2013 года, у гэтым жа РАУС ён узначальваў аддзел аховы правапарадку. Сваю кар’еру пачынаў участковым ў Орлеўскім сельсавеце Шчучынскага раёна.
У час прэзідэнцкай кампаніі 2020 года Асавік здымаў мітынг Святланы Ціханоўскай у Шчучыне. У жніўні 2020 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, падпалкоўнік выклікаў на пратэстоўцаў супрацоўнікаў АМАП.
Удава Сяргея Асавіка Наталля — малодшая сястра міністра культуры Беларусі і экс-памочніка Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці Анатоля Маркевіча, пісала «Наша Ніва» у 2020 годзе. Тады жанчына працавала галоўным спецыялістам упраўлення эканомікі Шчучынскага райвыканкама.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…