Да сярэдзіны снежня 2023 года горад упрыгожаць 12 навагодніх елак. На Новым мосце створаць інсталяцыю «Сняжынка», а дрэвы ўпрыгожаць светадыёднымі шарамі. Як будуць упрыгожваць Гродна перад Новым годам, паведаміла «Гродзенская праўда».
Самыя вялікія навагоднія елкі размясцяць на плошчах Леніна і Савецкай, каля аўтавакзала, а таксама на вуліцах Дзяржынскага, Ліможа і Урублеўскага. У горадзе развесяць гірлянды працягласцю 24,8 км. Пры іх развешванні плануюць выкарыстаць 204 светадыёдных і светадынамічных канструкцыі. 55 з іх — светадыёдныя шары, якія развесяць на дрэвах, у тым ліку, у парку Жылібера.
На Новым мосце па вуліцы Паповіча размясцяць казачную інсталяцыю «Сняжынка». Канцэпцыю іншых упрыгожванняў трымаюць у сакрэце. Вядома, што галоўным элементам дэкарацый будзе сімвал 2024 года — Цмок.
Гродзенскія прадпрыемсты прадставяць дызайнерскія елкі, якія размясцяць у парку Жылібера. У цэнтры рамёстваў «Спадчына» на вуліцы Рэйманта будзе працаваць сядзіба Дзеда Мароза.
Чытайце таксама: Паслухаць Ціханоўскую, патэлефанаваць бацькам, схадзіць у бар. Як гродзенцы за мяжой святкуюць Новы год і Каляды
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…