У Лідзе затрыманых на суткі адпраўляюць на прымусовыя працы. У Карэлічах затрымалі экскурсавода, а ў Ваўкавыску — ураджэнца Украіны. На адным лідскім прадпрыемстве затрымалі сем чалавек. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 20 па 26 лістапада.
Затрыманых у Лідзе адправілі на добраўпарадкаванне тэрыторыі лякарні, піша «СБ. Беларусь сегодня». Так арышт адбываюць ад 10 да 20 чалавек. Іх кантралюе супрацоўнік міліцыі. Сярод апрацоўчых і арыштаваныя за «палітыку».
Вярнуцца да «дысцыплінарнай практыкі савецкіх часоў» прапанаваў намеснік галоўнага ўрача па гаспадарчай рабоце Лідскай ЦРБ Аляксандр Ванюкевіч, які 20 гадоў прапрацаваў у праваахоўных органах. Ідэю падтрымалі кіраўнік бальніцы Іван Загароўскі і начальнік Лідскага РАУС Сяргей Сыцэвіч.
Суды прайшлі ў Гродне, Ашмянах, Шчучыне. Сярод аштрафаваных — маці малалетняга дзіцяці, маці траіх дзяцей у дэкрэце, удава, інжынер. Як правіла, давалі штраф у 15−30 базавых велічынь, паведамляе «Право имеют».
Сцяпан Задойка 22 лістапада прызнаны палітвязнем.
Мекека Міхаіл Валянцінавіч і Леасевіч Уладзімір Леанідавіч з Гродзенскай вобласці 24 лістапада папоўнілі спіс «экстрэмістаў».
15 лістапада сілавікі забралі мужчыну з дому. Суд пастанавіў арыштаваць Красоўскага паводле арт. 19.11 КаАП на 15 дзён, паведамляе MAYDAY TEAM.
Гэта ўжо як мінімум чацвёртае затрыманне для яго — раней Юрыя Красоўскага арыштоўвалі ў 2020, 2021 і 2022 гадах.
У Лідскім лакаматыўным дэпо затрымалі сем работнікаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Пра гэта паведамляюць праўладныя Telegram-каналы.
У Гродне затрымалі мясцовага жыхара за абразу Аляксандра Лукашэнкі і супрацоўніка АУС у чат-рулетцы ў стане алкагольнага ап’янення. Таксама ён прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «План перамога».
Па версіі мужчыны, яго затрымалі за «размяшчэнне ў інтэрнэт-рэсурсах БЧБ-сімволікі». Сілавікі сцвярджаюць, што прычынай стала распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і распальванне варожасці.
Суд Ленінскага раёна Гродна 21 лістапада 2023 года прызнаў экстрэмісцкімі:
У судзе Гродзенскага раёна будуць судзіць Марозава Дзмітрыя Пятровіча. Яго дадзеныя супадаюць з дадзенымі ўладальніка фірмы «Мегасіла» Дзмітрыя Марозава з Ваўкавыска. Ён быў затрыманы па матэрыялах УКДБ па Гродзенскай вобласці і знаходзіцца пад вартай.
Гродзенца затрымалі за «дрэнныя» каментары ў Telegram-каналах пра беларускіх і расійскіх вайскоўцаў. Ён нібыта пісаў, што іх трэба забіваць. Мяркуючы па скрыншотах, мужчына пісаў, што ставіцца да беларускага войска нармальна, пакуль яно не вырашыла «пайсці на Украіну». Паліць ён прапаноўваў «рашыстаў».
Унутранае расследаванне варшаўскага СІЗА не выявіла парушэнняў у працы супрацоўнікаў датычна самагубства былога беларускага палітвязня Кірыла Кетурка. Староннія асобы таксама не паўплывалі на рашэнне аб суіцыдзе. Пра гэта польская турэмная служба (аналаг беларускага Дэпартамента выканання пакаранняў) адказала на запыт Hrodna.life — але пра многае змаўчала.
Міжнародную грамадскую арганізацыю «Клуб «Гервечай» ліквідуюць праз Гродзенскі абласны суд. Пасяджэнне запланавана на 23 лістапада. Арганізацыя прапрацавала амаль 30 гадоў і развівала супрацоўніцтва Літвы і Беларусі. Яна «падтрымлівала курс кіраўніцтва» Беларусі.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…