Новыя правілы здымкі з дрона ў Беларусі, якія з’явіліся ў чэрвені 2023 года, змены ў Паветраны кодэкс Беларусі і ўказ Лукашэнкі ад 25 верасня «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў» сталі фактычна забаронай на здымку з паветра. Відэа з апісаннем таго, што трэба зрабіць для звычайнай гарадской здымкі замест, уласна, самой здымкі, з’явілася ў YouTube-канале «Михалыч».
Яго аўтар — гродзенскі відэаблогер пад нікам @belarus01. На канале размешчана 169 відэа. Падпісчыкаў - 2,11 тысячы. Сярод іншага кантэнту ён часта размяшчаў здымкі найбольш важных будоўляў у Гродне і іх дынамікі. Відэа «Галоўныя будоўлі Гродна (лістапад-2023)» — іншае, пра тое, чаму яно не з’явілася.
«Вы маглі б паглядзець новае відэа з галоўнымі будоўлямі горада Гродна, аднак я, згодна з новымі правіламі…» — такім тэкстам яно пачынаецца.
Далей, таксама на чорным фоне, аўтар пералічвае, што ён не зрабіў, але мусіў бы ў адпаведнасці з апошнімі зменамі заканадаўства адносна здымкі з дрона.
«Калі мы сёння ўбачым відэа з дрона, адзнятае напярэдадні, можна толькі нізка пакланіцца службовым асобам усёй сістэмы, якая выдае дазволы на палёт, або пазайздросціць здольнасцям да планавання ўладальніка дрона», — так аўтар рэзюмаваў сваё відэа аб няздзейсненай здымцы. У адказ на адзін з каментароў пад відэа ён прызнае: «Зараз з паветра можна здымаць толькі з паветранага шарыка ці паветранага змея (і гэта не жарт)».
Пры гэтым таксама ў каментарах аўтар канала піша: «Нацыянальная бяспека павінна падтрымлівацца, і з гэтым я згодзен».
Папярэдняя здымка з дрона гродзенскіх будоўляў была зроблена ў жніўні 2023 года.
У сваім канале блогер публікаваў відэа, знятыя ў паветра: як выглядаюць асноўныя будоўлі ў Гродне і што на іх змянілася, населеныя пункты Гродзенскай і іншых абласцей, пейзажы, святы ў розных гарадах, у тым ліку мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Другой сусветнай вайны, здымкі з Дня пажарнай службы, розныя мерапрыемствы гродзенскіх пагранічнікаў, напрыклад, прыняцце прысягі.
Ёсць на канале і 30-хвіліннае відэа пра падзеі 2021 года, калі тысячы недакументаваных мігрантаў, якія прыехалі ў Беларусь, сілай спрабавалі прарвацца ў Польшчу праз мяжу. Яно называецца «Крызіс на мяжы (30 хвілін пра беларускае і еўрапейскае стаўленне да ўцекачоў)». На кадры, знятыя з паветра, накладзена драматычная музыка і тэкст аб тым, як беларускі афіцыйны бок дапамагаў мігрантам.
Таксама ў апісанні відэа аўтар сцвярджае, што Польшча тады «ігнаравала вяршэнства права і дэклараваныя прынцыпы гуманізму». «Нягледзячы на аказваемую пасільную дапамогу беларускім бокам і прапановы прайсці на тэрыторыю Беларусі, іншаземцы заставаліся на лініі граніцы ў надзеі рэалізаваць свае правы. Польшча, у сваю чаргу, замест дапамогі і абароны прымяняла фізічную сілу, зброю, слёзацечны газ і вадамёты, пад якімі апынуліся жанчыны, дзеці і журналісты», — піша ён.
У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…
Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…
Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…
На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…