Навіны

Ад «Льеж» да «Бакунин». Дзе ў Гродне купіць разліўнога піва?

Робім агляд на крамы піва і раім вам, дзе ў Гродне купіць разліўнога (у тым ліку крафтавага) піва. Рэдакцыя Hrodna.life працягвае весці рубрыку «Нездаровы лад жыцця». Прымайце нашы парады і піва адказна!

Pinta

Што купіць: піва ад Brauning, «Волковская пивоварня», Dargett, Robim Good, літоўскае і нямецкае піва, Ballantine Stout. У запісе апісваюць яго характарыстыкі. Можна выйграць келіх.

Што да піва: арахіс, фісташкі, бабы, грэнкі

Дзе: вул. Ф. Багушэвіча, 28

Рэжым працы: з 11.00 да 23.00 без перапынкаў і выхадных

Pivoteka

Што купіць: «Льеж», Old Bobby, Crystal, «Турне», Robim Good, «Прамень», Bierstaat. У акаўнтах рэгулярна абнаўляюць асартымент. Можна купіць падарункавы набор. Ёсць акцыі. Заяўляюць пра сябе як пра першую «піўную» краму ў Гродне. На Пушкіна ёсць 15 кранаў разліўнога і больш за 50 відаў бутэлькавага піва.

Што да піва: мясныя чыпсы, каўбаскі, арахіс

Дзе: вул. Кабяка, 10/4, вул. Пушкіна, 31

Рэжым працы: штодня 12.00−23.00.

Фота: Instagram заведений

«Солодов»

Што купіць: Bierstaat, «Волковская пивоварня», «Хмельной фермер», «Елецкий пивной крафт», чэшскае і нямецкае піва. Можна купіць падарункавыя боксы.

Што да піва: мідыі, гарбуша, сыр, курыныя чыпсы, кальмары.

Дзе: вул. Белуша, 20б

Рэжым працы: штодзённа 11.00−23:00

БирХаус

Што купіць: Gorkovskaya Brewery, «Талер», «Льеж», «Варница», «Роян», Brauning, нямецкае і чэшскае піва. Таксама там ёсць і звычайныя прадукты — як у краме каля дома.

Што да піва: многа рыбы

Дзе: Грандзічы, вул. В. Глухава, 30

Рэжым працы: НД-ЧЦ: 11.00−22.00, ПТ-СБ: 11.00−23.00

Фота: Instagram заведений

Draft Beer

Што купіць: піва, медавуха, збіцень, квас, пастаяннае абнаўленне асартыменту.

Што да піва: абяцаюць «незвычайныя» закускі

Дзе: вул. Віктара Саяпіна, 6

Рэжым працы: невядома

Litrovik

Што купіць: «Талер», чэшскае і нямецкае піва. Ёсць піва ў трохлітровым слоіку.

Што да піва: рыба, арахіс, чыпсы

Дзе: вул. Томіна, вул. Лізы Чайкінай, вул. Касманаўтаў

Рэжым працы: штодзённа 11.00−00.00

Фота: Instagram заведений

Beer Shop

Што купіць: больш за 10 кранаў, падарункавыя боксы, трансляцыі матчаў.

Што да піва: фісташкі, арахіс, чыпсы, рыба

Дзе: вул. Дзяржынскага, 125а

Рэжым працы: ПН-ПТ: 13.00−23.00, СБ-НД: 11.00−23.00

Piffko

Што купіць: чэшскае, нямецкае, англійскае, бельгійскае, расійскае і беларускае. «Бакунин», Panzer, «Аtmosphere».

Таксама ёсць падарункавыя боксы, якія мы можаце сабраць на свой густ. Акрамя гэтага, у краме можна купіць і звычайныя прадукты для дома.

Што да піва: рыба, морапрадукты, мясныя чыпсы, сыры, арэхі, фісташкі, снэкаў, бабы, лавашы.

Дзе:

  • вул. Разіна, 15
  • вул. Дзяржынскага, 113а
  • вул. Урублеўскага, 46/1
  • вул. Ткацкая, 14В
  • вул. Суворава, 318
  • вул. Горкага, 53а

Рэжым працы: лепш удакладніць на кожнай кропцы.

Фота: Instagram заведений

Beerking

Што купіць: «Хмельной фермер», Bierstaat, «SOZHSKI BEER».

Дзе: вул. Таўлая, 30Б

Рэжым працы: ПН-ПТ: 13.00−23.00, СБ-НД: 11.00−23.00

Разливник

Што купіць: Brauning, «Арбат», «Солнечный».

Дзе: пр-т Янкі Купалы, 88А

Рэжым працы: НД-ЧЦ: 13.00−23.00, ПТ-СБ: 13.00−00.00

Чытайце таксама: Краны, банкі, бутэлькі: дзе ў Гродне выпіць крафтавага піва?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024