Робім агляд на крамы піва і раім вам, дзе ў Гродне купіць разліўнога (у тым ліку крафтавага) піва. Рэдакцыя Hrodna.life працягвае весці рубрыку «Нездаровы лад жыцця». Прымайце нашы парады і піва адказна!
Pinta
Што купіць: піва ад Brauning, «Волковская пивоварня», Dargett, Robim Good, літоўскае і нямецкае піва, Ballantine Stout. У запісе апісваюць яго характарыстыкі. Можна выйграць келіх.
Што да піва: арахіс, фісташкі, бабы, грэнкі
Дзе: вул. Ф. Багушэвіча, 28
Рэжым працы: з 11.00 да 23.00 без перапынкаў і выхадных
Pivoteka
Што купіць: «Льеж», Old Bobby, Crystal, «Турне», Robim Good, «Прамень», Bierstaat. У акаўнтах рэгулярна абнаўляюць асартымент. Можна купіць падарункавы набор. Ёсць акцыі. Заяўляюць пра сябе як пра першую «піўную» краму ў Гродне. На Пушкіна ёсць 15 кранаў разліўнога і больш за 50 відаў бутэлькавага піва.
Што да піва: мясныя чыпсы, каўбаскі, арахіс
Дзе: вул. Кабяка, 10/4, вул. Пушкіна, 31
Рэжым працы: штодня 12.00−23.00.
«Солодов»
Што купіць: Bierstaat, «Волковская пивоварня», «Хмельной фермер», «Елецкий пивной крафт», чэшскае і нямецкае піва. Можна купіць падарункавыя боксы.
Што да піва: мідыі, гарбуша, сыр, курыныя чыпсы, кальмары.
Дзе: вул. Белуша, 20б
Рэжым працы: штодзённа 11.00−23:00
БирХаус
Што купіць: Gorkovskaya Brewery, «Талер», «Льеж», «Варница», «Роян», Brauning, нямецкае і чэшскае піва. Таксама там ёсць і звычайныя прадукты — як у краме каля дома.
Што да піва: многа рыбы
Дзе: Грандзічы, вул. В. Глухава, 30
Рэжым працы: НД-ЧЦ: 11.00−22.00, ПТ-СБ: 11.00−23.00
Draft Beer
Што купіць: піва, медавуха, збіцень, квас, пастаяннае абнаўленне асартыменту.
Што да піва: абяцаюць «незвычайныя» закускі
Дзе: вул. Віктара Саяпіна, 6
Рэжым працы: невядома
Litrovik
Што купіць: «Талер», чэшскае і нямецкае піва. Ёсць піва ў трохлітровым слоіку.
Што да піва: рыба, арахіс, чыпсы
Дзе: вул. Томіна, вул. Лізы Чайкінай, вул. Касманаўтаў
Рэжым працы: штодзённа 11.00−00.00
Beer Shop
Што купіць: больш за 10 кранаў, падарункавыя боксы, трансляцыі матчаў.
Што да піва: фісташкі, арахіс, чыпсы, рыба
Дзе: вул. Дзяржынскага, 125а
Рэжым працы: ПН-ПТ: 13.00−23.00, СБ-НД: 11.00−23.00
Piffko
Што купіць: чэшскае, нямецкае, англійскае, бельгійскае, расійскае і беларускае. «Бакунин», Panzer, «Аtmosphere».
Таксама ёсць падарункавыя боксы, якія мы можаце сабраць на свой густ. Акрамя гэтага, у краме можна купіць і звычайныя прадукты для дома.
Што да піва: рыба, морапрадукты, мясныя чыпсы, сыры, арэхі, фісташкі, снэкаў, бабы, лавашы.
Дзе:
- вул. Разіна, 15
- вул. Дзяржынскага, 113а
- вул. Урублеўскага, 46/1
- вул. Ткацкая, 14В
- вул. Суворава, 318
- вул. Горкага, 53а
Рэжым працы: лепш удакладніць на кожнай кропцы.
Beerking
Што купіць: «Хмельной фермер», Bierstaat, «SOZHSKI BEER».
Дзе: вул. Таўлая, 30Б
Рэжым працы: ПН-ПТ: 13.00−23.00, СБ-НД: 11.00−23.00
Разливник
Што купіць: Brauning, «Арбат», «Солнечный».
Дзе: пр-т Янкі Купалы, 88А
Рэжым працы: НД-ЧЦ: 13.00−23.00, ПТ-СБ: 13.00−00.00
Чытайце таксама: Краны, банкі, бутэлькі: дзе ў Гродне выпіць крафтавага піва?