Гімназія №5 у Гродне. Крыніца: yandex.by
Падчас урокаў у гродзенскай гімназіі № 5 памерла шасцікласніца. Гэта адбылося 17 лістапада 2023 года, паведаміла Zerkalo.io са спасылкай на сваякоў аднаго з вучняў. Таксама гэта падцвердзілі ў самой гімназіі.
Дзяўчына 12 гадоў навучалася ў класе з харэаграфічным ухілам. Здарэнне адбылося на ўроку танцаў. Паводле сваяка аднаго з вучняў, дзяўчыне стала кепска, адбываліся рэанімацыйныя дзеянні, верагодна, прыязджала хуткая дапамога, але выратаваць дзяўчыну не атрымалася. Неафіцыйная прычына смерці - праблемы з сэрцам.
«Настаўнікаў пасля падзеі сабралі на некую нараду і, верагодна, сказалі, каб яны маўчалі. Бо бацькам пра гэта нічога ў школе не казалі - ні ў навінах, ні ў чатах інфармацыі няма. Але гэта абуральна — хаця б патлумачылі прычыну, паставілі бацькоў у вядомасць, хаця б яны ведалі, можа, дзесці за здароўем дзяцей больш сачыць трэба, да лекара хадзіць часцей, калі такія нагрузкі», — сказаў Zerkalo.io сваяк аднаго з вучняў.
«Стала кепска, сгубіла прытомнасць — і ўсё, лекары не змаглі адкачаць, надаць дапамогу. Там у дзіцяці былі праблемы са здароўем», — сказалі ў адміністрацыі школы, куды патэлефанаваў журналіст Zerkalo.io.
Афіцыйна пра здарэнне ні Міністэрства адукацыі, ні чыноўнікі Гродна не паведамілі. Таксама невядома, ці адбываецца праверка.
Чытайце таксама: «З улікам зменаў ідэалогіі». У школах ладзяць ператрусы і забараняюць карыстацца старымі падручнікамі
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…