Падчас урокаў у гродзенскай гімназіі №5 памерла шасцікласніца. Гэта адбылося 17 лістапада 2023 года, паведаміла Zerkalo.io са спасылкай на сваякоў аднаго з вучняў. Таксама гэта падцвердзілі ў самой гімназіі.

Дзяўчына 12 гадоў навучалася ў класе з харэаграфічным ухілам. Здарэнне адбылося на ўроку танцаў. Паводле сваяка аднаго з вучняў, дзяўчыне стала кепска, адбываліся рэанімацыйныя дзеянні, верагодна, прыязджала хуткая дапамога, але выратаваць дзяўчыну не атрымалася. Неафіцыйная прычына смерці – праблемы з сэрцам.
“Настаўнікаў пасля падзеі сабралі на некую нараду і, верагодна, сказалі, каб яны маўчалі. Бо бацькам пра гэта нічога ў школе не казалі – ні ў навінах, ні ў чатах інфармацыі няма. Але гэта абуральна – хаця б патлумачылі прычыну, паставілі бацькоў у вядомасць, хаця б яны ведалі, можа, дзесці за здароўем дзяцей больш сачыць трэба, да лекара хадзіць часцей, калі такія нагрузкі”, – сказаў Zerkalo.io сваяк аднаго з вучняў.
У дзіцяці былі праблемы са здароўем
“Стала кепска, сгубіла прытомнасць – і ўсё, лекары не змаглі адкачаць, надаць дапамогу. Там у дзіцяці былі праблемы са здароўем”, – сказалі ў адміністрацыі школы, куды патэлефанаваў журналіст Zerkalo.io.
Афіцыйна пра здарэнне ні Міністэрства адукацыі, ні чыноўнікі Гродна не паведамілі. Таксама невядома, ці адбываецца праверка.
Чытайце таксама: «З улікам зменаў ідэалогіі». У школах ладзяць ператрусы і забараняюць карыстацца старымі падручнікамі


