Лідскі завод электравырабаў. Фота: lidanews.by
Сілавікі прыйшлі на Лідскі завод электравырабаў, Навагрудскі завод газавай апаратуры і шчучынскі завод «Аўтаправод». Таксама паведамляюць пра затрыманні ў Міры і Ваўкавыску.
Прычынай затрыманняў на Лідскім заводзе электравырабаў сталі «экстрэмісцкія» падпіскі ў інтэрнэце. Пра затрыманні распавялі праўладныя Telegram-каналы.
9 лістапада сілавікі правялі затрыманні на ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры». Супрацоўнікаў прыцягнуць да адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Пра гэта распавяла мясцовая газета «Новае жыццё».
Таксама сілавікі прыйшлі на шчучынскі завод «Аўтаправод». Супрацоўнікаў затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Раней там ужо праходзілі затрыманні і праводзілі тлумачальныя гутаркі.
Таксама Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область» паведаміў пра затрыманні ў Міры (Карэліцкі раён) і Ваўкавыску — там было не менш за 10 затрыманых.
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…