Ілюстрацыя Hrodna.life
Суды за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў прайшлі ў Гродне, Лідзе і Смаргоні. Аб пастановах стала вядома з банка судовых пастаноў, піша Telegram-канал «Право имеют».
Урача-неанатолага, маці малалетняга дзіцяці асудзілі за падпіску ў Instagram на штраф у памеры 15 базавых велічынь (555 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Супрацоўніцу БХМД, маці малалетніх дзяцей асудзілі за падпіску ў «Одноклассниках» на штраф у памеры 10 базавых велічынь (370 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
Тры суды прайшлі ў Лідзе — там судзілі супрацоўнікаў мясцовых прадпрыемстваў, дзе перыядычна праходзяць затрыманні. Рашэнні - штраф у 20 базавых велічынь (740 рублёў) без канфіскацыі тэлефона, сем сутак адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільнага тэлефона, штраф у 30 базавых велічынь (1110 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
30 кастрычніка ў судзе Смаргонскага раёна асудзілі беспрацоўнага за захоўванне інфармацыйнай прадукцыі і лагатыпа анлайн-платформы «Голас» на штраф у памеры 30 базавых велічынь (1110 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.
Таксама судзілі гродзенцаў - за падпіскі ў «Одноклассниках» і Instagram і распаўсюд спасылак у Telegram. Рашэнні судоў розныя — ад штрафу ў 15 базавых да арышту.
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…