10 публікацый і праектаў рэдакцыі Hrodna.life адзначылі на конкурсе рэгіянальнай прэсы. У гэтым ёсць і ваш удзел — дзякуй, што дзяліліся з намі інфармацыяй у такіх складаных умовах, пакідалі свае каментары і накіроўвалі нас. Парадуйцеся перамозе з намі!
Рэдакцыя сабрала адзнакі ў намінацыях:
- Грамадска-палітычны матэрыял,
- Эканоміка,
- Матэрыял на беларускай мове,
- Экалогія,
- Адукацыя,
- Гісторыя,
- Партрэт,
- Відэа.
«Шыкоўна зроблены, шыкоўны візуалізаваны матэрыял. Вельмі добра прааналізавана сітуацыя», «Матэрыял аптымістычны, сцвярджальны, па-журналісцку добры. Гэта падказка, што можна і трэба асвятляць тое, што здзяйсняецца ў Беларусі», «Пазітыўная, класна зробленая праца. Класная праца з графікай і новыя веды», «Актуальная праблема для Беларусі і звышактуальная для Гродна», «Досыць незвычайны фармат», «Хрэстаматыйная праца» — гэта ўсё пра нашы тэксты!
Якія матэрыялы Hrodna.life палічылі найлепшымі
Дзелімся некаторымі матэрыяламі-пераможцамі:
Цыкл ГРОДНА 2023
Цыкл матэрыялаў пра хатні гвалт:
- «Давай ты не будзеш працаваць». Як «традыцыі» і «каштоўнасці» прыводзяць беларусак у сітуацыю эканамічнага гвалту
- «Таму што жанчына». У 2022-м кожная другая беларуска цярпела ад гвалту
- «З асаблівай жорсткасцю». Чаму беларусак б’юць і забіваюць — мужы, сужыхары, сваякі і сябры
Намінацыя «Эканоміка»: 3000 вакансій ёсць у Гродне. Але супрацоўнікі не могуць працаўладкавацца праз чорныя спісы
Намінацыя «Экалогія»: Як і навошта рабіць горад больш зялёным? Расказваем у падкасце
Намінацыя «Адукацыя»: Жанчынам слова не давалі. Чаму ў школьнай праграме па літаратуры так мала пісьменніц
Намінацыя «Партрэт»: серыя «Пра рак. Гісторыі беларусак«
Намінацыя «Відэаматэрыял»: Гісторыя грамадскага транспарту Гродна за 5 хв
Рэдактары Алексей Шота і Ірына Новік атрымалі спецадзнаку за адвагу, прафесіяналізм і адданасць прафесіі.
_____
Штогадовы конкурс Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы праводзіцца для адзначэння прафесіяналізму журналістаў у рэгіёнах. Яго мэты — адзначыць работы журналістаў і падкрэсліць салідарнасць паміж рознымі выданнямі, якія працавалі і працуюць у выключна складаных умовах.
Сёлета журы не прызначала пераможцаў на першыя, другія ці трэція месцы. Усе пераможцы атрымалі адзнакі аднолькавага ўзроўню.
Чытайце таксама: Міліцыя абвясціла конкурс для журналістаў. Вось якія матэрыялы мог бы адправіць Hrodna.life