Кватэра на Гараднічанскай. Фота: realt.by
Прадаецца кватэра па вул. Гараднічанская, 27 — у доме, які адносіцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ён знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Гродна: побач з Фарным касцёлам і пешаходнай Савецкай вуліцай. У кватэры — дызайнерскі рамонт і ўзаконеная перапланіроўка.
Дом — пасля капрамонту. У ім высокія столі. У кватэры ціха за кошт шклопакетаў і металічных ўваходных дзвярэй. Балкон і вокны выходзяць на двор. Таксама гаспадары развялі новую медную праводку і замянілі трубы, радыятары і змяшальнікі. Падлога — хваёвая дошка.
Агульная плошча кватэры — 35.9 м2. Санвузел — сумешчаны. У ваннай пакоі на падлозе плітка, на сценах — дэкаратыўная тынкоўка. Душ з падсветкай. На выпадак адключэння гарачай вады ёсць канструктыўна нябачны бойлер.
Інтэр'ер вытрыманы ў сініх і блакітнаватых танах. У спальнай зоне — ложак і канапа. На сценах вісяць сюррэалістычныя карціны, на падлозе — дыван. Насупраць — тэлевізар і кухонная зона. Апошняя зроблена ў кантрасных чорна-белых колерах. Таксама там гарнітур з убудаванай тэхнікай.
Кошт — $ 60 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаецца кватэра з «выдатнай энергетыкай» і акварыумам
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…