Навіны

Затрымалі выкладчыкаў, судзілі майстра ЖКГ, распачалі 2000 спраў. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Ваўкавыску затрымалі двух выкладчыкаў. За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі майстра ЖКГ, беспрацоўнага, супрацоўніка «Белкард». 2000 «экстрэмісцкіх» злачынстваў распачалі ў Гродзенскай вобласці. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 30 кастрычніка 5 лістапада.

Затрымалі выкладчыкаў

У Ваўкавыску затрымалі двух выкладчыкаў у гімназіі № 1 Ваўкавыска, паведаміў 30 кастрычніка Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Новая экстрэмісцкая інфармацыя

Суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці 27 кастрычніка 2023 года прызнаў экстрэмісцкімі:

  • Telegram-канал «Беларускае Радыё Рацыя»;
  • Facebook-акаўнт «Беларускае Радыё Рацыя», а таксама іх лагатыпы ў выглядзе схематычнага малюнка герба «Пагоня» залацістага колеру на бела-чырвоным фоне;
  • Telegram-канал «ХАДАНОВIЧ I CHADANOVIC»;
  • Telegram-канал «Андрэй Хадановiч»;
  • Лагатып Telegram-канала «ХАДАНОВIЧ I CHADANOVIC у выглядзе малюнка круга, які складаецца з чатырох трыкутнікаў розных колераў.

Як судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

16 кастрычніка ў судзе Навагрудскага раёна па арт. 19.11 КаАП судзілі майстра ЖКГ. Ён нібыта распаўсюджваў у «Одноклассники» экстрэмісцкі лагатып. Мужчыну чакае штраф у 30 базавых велічынь (1110 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

У судзе Воранаўскага раёна асудзілі мясцовага жыхара. 17 кастрычніка разгледзелі справу паводле ч. 2 арт.19.11 КаАП у дачыненні да часова беспрацоўнага. Ён быў падпісаны на экстрэмісцкую прадукцыю ў Instagram. Хлопец заплаціць штраф у памеры 25 базавых велічынь (925 рублёў) без канфіскацыі мабільнага тэлефона.

Затрыманне ў Гродне

Гродзенца затрымалі за ўдзел у масавых пратэстах у верасні 2020 года і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Хлопец сцвярджае, што рабіў гэта па няведанні. Яго затрымалі дома.

Затрыманы гродзенец. Скрыншот Hrodna.life

Затрыманага 27 кастрычніка на «Лідскае піва» аштрафавалі

Паводле арт. 19.11 КаАП у судзе Лідскага раёна мужчыну аштрафавалі на 30 базавых (1100 рублёў). Яго тэлефон канфіскавалі, паведаміў Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».

Затрыманага абвінавацілі ў падпісцы ў Instagram на канал Zerkalo. Ён падпісаўся на яго ў 2020 годзе, калі канал яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім. Да суда затрыманы знаходзіўся ў Лідскім ІЧУ і яго вазілі перабіраць смецце ў в. Сяркова.

Мясцовы фонд падтрымкі вынаходнікаў «Прынёманская Братчына» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі

Так вырашыў Эканамічны суд Мінска 6 кастрычніка (так напісана ў АДР, але ліквідацыя была праз Гродзенскі абласны суд. Магчыма, гэта памылка). Фонд быў зарэгістраваны ў Лідзе і прапрацаваў 13 гадоў, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

У Гродне аштрафавалі супрацоўніка «Белкард»

Работніка судзілі паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён атрымаў штраф у 30 базавых велічынь (1100 рублёў). Пра гэта распавялі ў Telegram-канале прадпрыемства.

У цэху «Белкард». Скрыншот Hrodna.life з фільма, прысвечанага 70-годдзю ААТ «Белкард»

Новыя «экстрэмісты»

Сакалоў Сяргей Анатольевіч з Ліды 3 лістапада папоўніў «спіс экстрэмістаў».

Анджэю Пачобуту прысудзілі польскую праваабарончую прэмію

У Кракаве адбылася 20-я цырымонія ўручэння польскай прэміі імя Сержыу Віейра дзі Мелу — Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Прэмія была заснаваная ў 2003 годзе культурна-асветніцкім таварыствам «Віла Дэцыус». Яна прысуджаецца людзям і няўрадавым арганізацыям за іх дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека, а таксама папулярызацыю ідэі мірнага суіснавання і супрацоўніцтва розных таварыстваў, рэлігій і культур.

Лаўрэатам ганаровай узнагароды стаў гродзенскі журналіст, дзеяч польскай меншасці ў Беларусі, палітвязень Анджэй Пачобут, піша «Гарадзенская праваабарона» са спасылкай на Беларускую службу Польскага радыё.

«Не сакрэт, што яму прапаноўвалі вызваленне ў абмен на эміграцыю ў Польшчу, але ні на якія здзелкі з рэжымам Андрэй не пайшоў. Гэта прыклад чалавека, які не хістаецца нават перад абліччам сваіх катаў», — сказала старшыня праўлення Падляшскага аддзялення Wspólnota Polska Анна Кетлыньска, якая атрымала ўзнагароду ад яго імя.

Анджэй Пачобут у судзе. Фота: БелТА

Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемства ў Шчучыне

На працягу двух дзён сілавікі затрымалі супрацоўнікаў у філіяле «Аўтапарк № 12 г.Шчучын». Прычынай стала распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Пра гэта распавялі ў мясцовым Telegram-канале, які вядуць сілавікі. Колькі чалавек затрымалі, не паведамляецца.

Транспарт аўтапарка № 12 Шчучына. Фота: grodnotrans.by

Эксперты плануюць вывучаць беларускую турэмную медыцыну

Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб’ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі. Удзельнікі праекта Physicians for truth and justice плануюць збіраць і аналізаваць экспертныя заключэнні, а таксама распрацоўваць прапановы па змене пенітэнцыярнай сістэмы (сістэма выканання пакаранняў). Мэта ў тым, каб правы зняволеных выконваліся.

Суддзя з Гродна сышоў з працы па ўласным жаданні

Сяргей Слашчоў быў суддзёй суда Кастрычніцкага раёна Гродна з 2020 года. Ён быў прызначаны на пяць гадоў - але сышоў з пасады па ўласным жаданні. Гэта нетыповая сітуацыя. Мужчына не выносіў «палітычныя» рашэнні і прысуды. Пра гэта стала вядома з Указа № 339 аб прызначэнні і вызваленні суддзяў, які падпісаў 2 лістапада Аляксандр Лукашэнка.

Другое месца пасля Мінска. 2000 «экстрэмісцкіх» злачынстваў узбудзілі ў Гродзенскай вобласці

У Гродзенскай вобласці з 2020 года зарэгістравалі каля 2000 злачынстваў «экстрэмісцкай» накіраванасці. Гэта другі паказчык па краіне пасля Мінска. Там выявілі больш за 6000 злачынстваў. У Віцебскім і Магілёўскім рэгіёнах — па 1000. У Беларусі ж з 2020 года здзейснілі каля 16 000 злачынстваў.

Валізка з фарбамі і вера ў лепшае. Як гродзенка перавозіла рамесную майстэрню ў іншую краіну

Ад’езд гродзенскай сям'і Енджэеўскіх не быў ані запланаваным, ані жаданым. З сабой Кацярына Еўдакімава-Енджэеўская забрала валізку фарбаў для дзіцячых цацак, якія яна рабіла з дрэва ў Гродне. На іх паспела вырасці пакаленне дзетак, расказала Кацярына для «Радыё Свабода». Майстрыца змагла перавезці сваю справу ў іншую краіну. На зборы было два тыдні.

Кацярына і яе цацкі. Фота: «Радыё Свабода»
Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024