Пад новае кафэ плануюць перабудаваць пусты гаспадарчы будынак на Антонава 20/1. Кафэ з вялікай залай і балконам, разлічанае на 84 чалавекі, хочуць адкрыць уладальнікі існуючага кафэ «Рандэву» і клуба «Рэлакс» — фірма «РМБСпай».
Будынак будучага кафэ-бара знаходзіцца за паркоўкай побач з гарадскім эколага-біялагічным цэнтрам. Раней у будынку працавала майстэрня шкла. У кафэ будуць дзве залы: на першым паверсе плошчай 131 кв.м., на балконе — 121 кв.м. Інвестар — гродзенская фірма «РМБСпай» — плануе добраўпарадкаваць тэрыторыю з выкарыстаннем вертыкальнага азелянення і малых архітэктурных форм.
Як будзе выглядаць новае кафэ?
Праект рэканструкцыі пустуючай пабудовы пад кафэ распрацоўвае фірма «НікАртПро» з Навагрудка. У матэрыялах для грамадскага абмеркавання ёсць візуалізацыі - як будзе выглядаць будынак пасля перабудовы. Вонкава ён будзе выглядаць двухпавярховым, хоць насамрэч усярэдзіне будзе адна вялікая прастора.
Умоўны другі паверх будзе зроблены ў выглядзе балкона.
Што за фірма «РМБСпай» і якія кафэ ў іх ужо ёсць?
Кафэ збіраецца адкрыць гродзенская фірма «РМБСпай». Яна валодае кафэ «Рандэву» на Гагарына і клубам са стрыптызам «Рэлакс» на Кірава. У 2019 дырэктар ТАА «РМБСпай» Артур Рымша спрабаваў стаць дэпутатам парламента.
Чытайце таксама:
- «Зняць станік можа кожная, паднесці сябе — не ўсе». Стрыптызёрша з Гродна пра сваю працу
- Стрыптызёркі з Гродна зрабілі фота на мясцовым Кургане Славы
Калі пройдуць грамадскія абмеркаванні
Грамадскія абмеркаванні праекта новай кавярні ў Гродне пройдуць
Заўвагі і прапановы прымаюцца
- Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, плошча Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна. Электронная пошта: [email protected].
- Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, паштовы адрас: пл. Антонія Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна. Email: [email protected].
- У пісьмовым выглядзе, у журнале ўліку наведвальнікаў экспазіцыі аб’екта грамадскага абмеркавання.